ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Рэспубліканскі Палац спорту

Замовіць экскурсію
Тып: Спартыўна-забаўляльныя аб'екты Дата ўтварэння: 1966 г Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 4

Палац спорту пабудаваны ў 1966 годзе архітэктарамі С. Фiлiмонавым і В. Малышевым. У плане будынак квадратны. У палацы знаходзіцца хакейная пляцоўка (30х61 м) і стацыянарныя асіметрычныя трыбуны на 4 тыс. глядачоў, 2 спартыўныя залы, адміністрацыя і дапаможныя памяшканні.

Праект Палаца апынуўся ўдалым і ў 60-70 гады XX стагоддзя знайшоў сваё паўтор у некаторых гарадах Савецкага Саюза (Вільні, Валгаградзе, Днепрапятроўску і Чэлябінску).

У 1999 годзе каля палаца пабудавана закрытая лядовая пляцоўка. У Палацы спорту праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы рэспубліканскага і міжнароднага значэння, масавыя спартыўныя святы, канцэрты.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Рэспубліканскі Палац спорту

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Рэспубліканскі Палац спорту

Размяшчэнне на карце - Рэспубліканскі Палац спорту

Адрас Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 4 GPS Google: 53.910671′ N, 27.549364′ E