Экскурсія Заслаўе - Крэва - Гальшаны
Экскурсія - Заслаўе - Крэва - Гальшаны
У кошт уключана
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
Дадаткова аплачваецца
- абед
- білеты на ўваход
- 146 / 88
Праграма экскурсі - Заслаўе - Крэва - Гальшаны
-
Пераезд у Заслаўе (27 км)
-
Гарадзішча ЗамачакПраязджаючы па паўднёва-заходняй ускраіне Заслаўя, нельга не звярнуць увагі на кальцавы вал. Ён размясціўся на вяршыні пагорка, над балоцістай проймой ракі. Збудаваная больш за тысячу гадоў таму крэпасць была важным фарпостам паўночна-заходніх межаў дзяржавы Уладзіміра Святаславіча. З 985 г. крэпасць і ёсць той самы летапісны Ізяслаўль, заснаваны, паводле падання, князем Уладзімірам для Рагнеды і Ізяслава. Аб драматычных падзеях з полацкай князёўнай Рагнедай стагоддзямі ўспаміналі на Русі летапісцы. Пра што скупа і ў той жа час красамоўна апавядаюць старажытныя пісьмёны, пра што складзены шматлікія паэтычныя і празаічныя творы, пастаўленыя тэатральныя спектаклі і экранізацыі ...
-
Гарадзішча ВалПасля разбурэння першага Ізяслаўскай гарадзішча, узведзена было новае - на высокім беразе Свіслачы. З XI стагоддзя яно вядзе сваю гісторыю і захоўвае яе ў валах і магутных сценах храма абарончага тыпу - цяпер Спаса-Праабражэнскай царквы, што горда ўзвышаецца на гарадзішчы. Рукатворныя ўмацавання і перашкоды ў спалучэнні з натуральнымі перашкодамі рабілі Заслаўскі замак па тых часах амаль непрыступным. Замак быў ваенным, адміністрацыйным, палітычным і рэлігійным цэнтрам горада. Гісторыя гарадзішча цесна звязана з гісторыяй усяго паселішча. Валы гарадзішча дапамогуць вам успомніць тыя далёкія часы, калі жыхары горада змагаліся тут, абараняючы сваю маёмасць і свабоду.
-
Заслаўская Спаса-Праабражэнская царкваУ атачэнні Валаў, у XVI стагоддзі ўзведзеная была царква. Заміж вытанчаных дэкарацый, да XVII стагоддзі яе ўпрыгожвалі магутныя сцены і байніцы. Місія храма была не толькі ў служэнні Богу, але і ў абароне гараджанаў. Быўшы пабудаванай для пратэстантаў, яна прыналежала ў свой час і каталікам, а пасля – вярнулася да праваслаўнай парафіі. У 1833 годзе, у памяць пра Спаса-Праабражэнскую царкву , якая знаходзілася ў Заслаўі і згарэла , храм быў асвячоны менавіта пад гэтыя імем.
-
Этнаграфічны комплекс «Млын»100-гадовы юбілей адсвяткаваў самы стары паравы млын у Беларусі. Сёння гэта этнаграфічны комплекс «Млын», які вабіць гасцей сваёй аўтэнтычнасцю і непаўторнай атмасферай. І тутэйшы паравы млын на хаду. Гэта не мёртвы музейны экспанат - млын у любы момант можна запусціць у працу, якую ён спраўна выконваў доўгі час - з 1910 да 1996 года, надзейна служачы жыхарам Заслаўя, і не толькі ім. Акрамя таго, тры паверхі млына займаюць найцікавыя экспанаты.
-
Паляванне, збіральніцтва, пабудова жылля – лес быў галоўным памагатым нашых продкаў, у суровых умовах існавання. Пажары, навальніцы, драпежнікі, глухія багны – лес жа быў і галоўнай іх пагрозай. Відавочна, што галоўным заданнем людзей рабіліся пошукі гармоніі з прыродай. І, вядома, міфалогія беларусаў была наўпрост злучана з лесам. Пры жаданні Вы можате наведаць музей міфалогіі і лесу. Пабываўшы ў музеі міфалогіі і лесу Вы пазнаеце шмат новага пра Сусветнае Дрэва, пазнаёміцеся з жывёльным і раслінным светам Заслаўскіх лясоў, пазнаеце пра вышэйшых божастваў нашых продкаў і пагрузіцеся ў свет цемры, дзе Вас чакаюць нечаканыя сустрэчы з цёмнымі сіламі.
-
Пераезд у Крэва (92 км)
-
Руіны Крэўскага замка (вонкавы агляд)У далёкім XIV стагоддзі, вялікім князем літоўскім Гедымінам, у Крэва быў збудаваны замак. Ён стаў адной з 6 самых непрыступных крэпасцяў свайго часу, маючы толькі 2 вежы і сцены з каменя і чырвонай цэглы. Менавіта тут, у вялікай абароннай вежы, па загадзе свайго пляменніка Ягайла, быў задушаны адзін з князёў ВКЛ – Кейстут. А ўжо праз 3 гады тут быў падпісаны юрыдычны дакумент, які паўплываў на ход усёй еўрапейскай гісторыі. У сценах замка падпісана была Крэўская ўнія - дамова пра звяз Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Час і войны знішчылі крэпасць амаль дашчэнту. На экскурсіі ў Вас будзе магчымасць убачыць руіны, якія захоўваюць гісторыю вялікіх падзей.
-
Абед
-
Пераезд у Гальшаны (23 км)
-
Гальшанскі замак СапегаўУ XVII стагоддзі ў Гальшанах пабудаваны быў грандыёзны замак-палац, якому не было аналагаў ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім і ў каралеўстве Польскім. Дзякуючы пышнасці вонкавага і ўнутранага ўбрання і цэласнасці задумы, ён па праве лічыўся адным з найпрыгожых у Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя. Падканцлер ВКЛ Павел Сапега, стаў фундатарам гэтага праекта, гаспадаром новага і арыгінальнага рашэння. Магнацкая рэзідэнцыя адбіла ў сабе капрызы маньерызму, які завяршаў рэнесанс, рыхтуючы глебу для пышнай архітэктуры і цэлай эпохі барока. Частая далейшая змена гаспадароў згуляла злую ролю ў жыцці архітэктурнай «кветкі» - да нашых дзён дайшлі руіны. Яны захоўваюць гісторыю, былую веліч і славу. Легендарнае мінулае маёнтка Паўла Сапегі ўвайшло ў твор Уладзіміра Караткевіча - раман «Чорны замак Гальшанскі», які стаў глебай для экранізацыі і тэатральных пастановак.
-
Гальшанскі кляштар францысканцаў (вонкавы агляд)Манастыр францысканцаў у Гальшанах, збудаваны ў XVI стагоддзі, здабыў ледзь не большую вядомасць, чым Гальшанскі замак. А ўся справа ў тым, што апроч выдатнага вонкавага аблічча, гісторыя яго атрымала містычную афарбоўку. Па адной з легенд, у сцяну, якая раз-пораз руйнавалася, была ўмуравана маладая жанчына. Пабудову выратавалі - з таго часу будынак ні разу не руйнаваўся. Аднак легенда здабыла цалкам рэальны працяг - пра яго Вы пазнаяце на экскурсіі. Скажам толькі, што падчас рэстарацыі, у сценах сапраўды быў знойдзены шкілет.
-
Пераезд у Мінск (120 км)
-
➥Заканчэнне экскурсіі