ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Гарадзішча Замачак

Замовіць экскурсію
Тып: Археалагічныя помнікі Дата ўтварэння: 11 стагоддзе Статус: Регіянальнага значэння Заслаўе

Гарадзішча «Замачак» - руіны ўмацаванага паселішча на паўднёва-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была пабудавана ў апошняй чвэрці X ст. па ўказе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў яго дзяржавы.

На вяршыні ўзгорка, які на 24 м узвышаецца над балоцістай поймай ракі Чарніца, быў узведзены кальцавой вал, які нёс на сабе зрубныя абарончую сцяну з брустверам і дахам. Абарончая сцяна з баявымі пляцоўкамі дазваляла лучнікам весці кругавы абстрэл. Падыходы да знешніх адхон крэпасці заступалі бязводны роў і нахілены ў бок ворага частакол, уезд на пляцоўку абараняўся варотамі-вежай. Правільная геаметрычная форма ўмацаванняў была аптымальнай пры існаваўшай у тыя часы тактыцы захопу і абароны.

На ўнутранай пляцоўцы гарадзішча размяшчаліся ў два рады зрубныя дамы, у якіх пражывалі дружыннікі з сем ямі. Патрэбы фарпоста задавальняў прыбярэжны да Свіслачы гандлёва-рамесны пасад. З 985 г. крэпасць і ёсць той самы летапісны Ізяслаўль, звязаны з легендай аб княгіні Рагнеды.

У якасці крэпасці «Замачек» функцыянаваў да канца XI ст. Потым умацаваны цэнтр Ізяслаўля перамясціўся на бераг Свіслачы.

раскрыць увесь тэкст

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Гарадзішча Замачак

Размяшчэнне на карце - Гарадзішча Замачак

Адрас Заслаўе GPS Google: 53.99574′ N, 27.27862′ E