- Галоўная
- →
- Навіны
Раённае свята «Восеньскі кірмаш»
Раённае свята «Восеньскі кірмаш»
Навагрудак , Кірмаш
10 Кастрычнiка 2020
Традыцыйнае восеньскае свята «Восеньскі кірмаш» праходзіць у першых ліках кастрычніка. На кірмашы будзе прадстаўлены шырокі асартымент сельгаспрадукцыі, мясных і малочных, кулінарных і кандытарскіх вырабаў, іншых харчовых і нехарчовых тавараў, угнаенняў, насення і высадкаў, сельгазпрыладдзя. Кожны госць зможа нарыхтавацца празапас не толькі розным харчом, але і добрым настроем. У гэты дзень сваёй творчасцю і культурнай праграмай гараджан і госцяў горада будуць цешыць творчыя калектывы Наваградскага раёна.
А галоўнай разыначкай стануць традыцыйныя «кірмашовыя забавы».
Месца: г. Наваградак, аўтастаянка насупраць камбіната побытавага абслугоўванняЧас: 10 кастрычніка 2020 г.