- Галоўная
- →
- Навіны
ІV Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка»
ІV Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка»
У перыяд з 25 па 28 ліпеня 2013 года ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбудзецца ІV Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка».Ідэя правядзення бард-рыбалкі ўзнікла некалькі гадоў таму і ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў чацвёрты раз. Кожны год на фестываль прыязджае шмат цікавых людзей - вядомыя аўтары-выканаўцы, вядучыя тэлепраграм, артысты і проста неардынарныя асобы, якія па-сапраўднаму захопленыя рыбалкай і аўтарскай песняй.
У гэтым годзе «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе ў вёсцы Грудзічына на базе аграсядзібаў «Пяшчаны бераг» і «Адпачынак на паляне» на Чыгірынскім вадасховішчы.
Праграма свята вельмі насычаная і разнастайная. Так 25 ліпеня пасля прыезду ўсіх гасцей будзе праведзены міні-пленэр разьбяроў па дрэве і скульптараў у Горадзе майстроў в Грудзічына, вечарам адбудуцца святочныя канцэрты ў Доме культуры Быхава і Магілёўскім абласным драмтэатры.
26 ліпеня ў першай палове дня пройдзе майстар-клас па лоўлі не драпежнай рыбы ад майстра спорту, неаднаразовага прызёра міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па лоўлі рыбы, а ў другой палове дня - гасцей чакае лазневае свята «Лазенкі-2013» і Кірмашы здароўя з майстар-класамі ад лепшых парыльшчыкаў Беларусі, Расіі, Украіны, розных відах масажу, вязання венікаў і фітатэрапіі. У гэты ж дзень адбудзецца конкурс аўтарскай песні «Гітара па крузе», а таксама адкрыццё фотавыстаўкі «Беларусь сёння - экатурызм» і святочны канцэрт з удзелам запрошаных гасцей, які завяршыцца яркім феерверкам.
27 ліпеня будзе прысвечаны рыбалоўным спаборніцтваў сярод аматараў і бардаў. У гэты дзень будзе праведзены адкрыты турнір па пляжным валейболе, а таксама адкрыты чэмпіянат Беларусі па падрыхтоўцы юхі «Чыгірынская юшыца», дзе ўдзельнікам давядзецца праявіць ўсе іх кулінарнае майстэрства і творчую фантазію. У канцы дня гасцей чакае гала-канцэрт з удзелам гасцей свята.
Завяршыцца свята 28 ліпеня правядзеньнем «Бард-марафона».
Месца правядзення: Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, паблізу вёсак Грудзічына і Чачэвічы.