Фестываль татуіроўкі Tattoo Expo-2014

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль татуіроўкі Tattoo Expo-2014

Фестываль татуіроўкі Tattoo Expo-2014

Магілеў , Фэст 26 Красавiка 2014

26 Красавіка ў Магілёве пройдзе фестываль татуіроўкі Tattoo Expo-2014.

Гледачы змогуць пазнаёміцца са стылямі і тэндэнцыямі ў мастацтве татуіроўкі, а таксама выбраць сабе свайго майстра сярод лепшых майстроў-татуіроўшчыкаў і тату-студый, якія будуць змагацца за галоўны прыз. Склад удзельнікаў фестывалю пастаянна абнаўляецца. На дадзены момант свой удзел ужо пацвердзілі салоны татуіровак з Гродна, Магілёва, Брэста. Чакаюцца ўдзельнікі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расіі.

Музычную частку фестываля забяспечаць альтэрнатыўная сцэна (Авангард Школа, 3.ton, BEDLAM [444], Alcoholic Armageddon Orchestra, Plastillin) і Hip-Hop сцэна (Roman Nekrashevich, Андрэй Шатаў, 9 PRO, Alisalia, Войска 51), а таксама ды-джэі (Skulee Drunk, Zugoman).

Праграмай фестывалю прадугледжаны конкурсы і розыгрышы прызоў для гледачоў. Пераможцы атрымаюць магчымасць зрабіць бясплатную татуіроўку.

Месца правядзення: клуб Рок-Партал, г. Магілёў
Час правядзення: 26 красавіка, 14:00