ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Барока

Барока (італ. barocco — «заганны», «распушчаны», «схільны да празмернасцяў», парт. perola barroca — «жамчужына няправільнай формы» (даслоўна «жамчужына з заганай») - стыль у архітэктуры еўрапейскіх краін XVI—XVII стст. З'явіўся ў італьянскіх гарадах Рыме, Мантуе, Венецыі, Фларэнцыі. Эпоху барока прынята лічыць пачаткам трыўмфальнага шэсця «заходняй цывілізацыі». Барока супрацьстаяла класіцызму і рацыяналізму. Стылю ўласцівыя кантраснасць, напружанасць, дынамічнасць выяў, афектацыя, імкненне да велічы і пышнасці, да сумяшчэння рэальнасці і ілюзіі, да зліцця мастацтваў, прасторавы размах, злучнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, маштабныя каланады, багацце скульптуры на фасадах і ў інтэр'ерах, валюты, вялікі лік раскраповак, лучковыя фасады з раскрапоўкай у сярэдзіне, руставаныя калоны і пілястры, купалы складанай формы.

Стыль барока атрымлівае распаўсюд у Іспаніі, Германіі, Бельгіі (тады Фландрыі), Нідэрландах, Расіі, Францыі, Рэчы Паспалітай. У Вялікім княстве Літоўскам развіўся мясцовы кірунак дадзенага стылю віленскае барока, найбуйны прадстаўніком якога выступаў віленскі архітэктар Ян Крыштоф Глаубіц (Сафійскі сабор у Полацку, касцёл Удвіжання Святога Крыжа ў Лідзе і інш.).