ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Базыльяне

Базыльяне (васіліяне, лац. OSBM, Ordo Sancti Basilii Magni) - агульная назва некалькіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў візантыйскага абраду, якія прытрымліваюцца статуту, які прыпісваецца св. Васілю Вялікаму. Ордэн заснаваны ў 1617 годзе на аснове манастыроў, якія прынялі Брэсцкую унію 1596 года. Першапачаткова называўся Ордэн Святой Тройцы. Быў зацверджаны папай Урбанам VIII ў 1631 годзе. Вялікае распаўсюджванне атрымаў ва ўсходніх абласцях Рэчы Паспалітай, дзе большасць насельніцтва традыцыйна прытрымлівалася візантыйскага абраду. Дзейнасць ордэна спрыяла пераходу ў каталіцтва ўсходняга абраду праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Пасля ордэн быў перайменаваны ў гонар святога Язафата Кунцэвіча. З 1720 года ўсе грэкакаталiцкiя манастыры ў Рэчы Паспалітай належалі базыльянам. Да канца XVIII стагоддзя практычна ўсе грэкакаталiцкiя кіеўскія мітрапаліты былі базыльяне. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ордэн налічваў 195 манастыроў і больш за тысячу манахаў. Вялікі ўпор у дзейнасці ордэна быў зроблены на выхаванне моладзі, на гэтай ніве базыльяне спаборнічалі з езуітамі, а пасля роспуску апошніх атрымалі ў сваё валоданне некалькі езуіцкіх калегій.