ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Дамініканцы

Дамініканцы - ордэн братоў-прапаведнікаў (Ordo fratrum praedicatorum) - каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны іспанскім манахам святым Дамінікам. Асноўныя сферы дзейнасці дамініканцаў - пропаведзь Евангелля, вывучэнне навук, адукацыя, барацьба з ерасямі, місіянерская дзейнасць. Дэвіз ордэна - хваліць, дабраслаўляць, прапаведаваць (лац. Laudare, Benedicere, Praedicare). У 1214 годзе вакол св. Дамініка ў Тулузе ўтварылася першая абшчына. Статут быў зацверджаны двума гадамі пазней Папай Ганорыем III. Ордэн хутка распаўсюдзіўся ў Францыі (тут дамініканцы спачатку называліся якабiтамi, таму што першая рэзідэнцыя ордэна ў Парыжы была пры царкве св. Якава), Іспаніі і Італіі. Найважнейшым напрамкам дзейнасці дамініканцаў было паглыбленае вывучэнне тэалогіі з мэтай падрыхтоўкі пісьменных прапаведнікаў. Цэнтрамі ордэна сталі Парыж і Балоння - два найбуйнейшых універсітэцкіх горада Еўропы.