Ружанскі кляштар базыльянаў і царква Св. Пятра і Паўла
Замовіць экскурсіюПетрапаўлаўская царква (у мінулым уніяцкая) у комплексе з манастырскай пабудовай займае цалкам адну з бакоў плошчы ў Ружанах. Царква была пабудавана ў 1762-1778 гг. ў стылі барока па фундацыі Крысціны з роду Сапегаў. Дарэчы, на месцы цаглянай царквы была раней драўляная царква, вядомая з 1568 года.
Асаблівай увагі заслугоўвае галоўны фасад царквы св. Пятра і Паўла. На ім майстар засяродзіў усю ўвагу, сабраў у адзіную і выразную мастацкую кампазіцыю формы і дэталі архітэктуры барока. Галоўны фасад Петрапаўлаўскай царквы прадстаўляецца ў выглядзе своеасаблівага шчыта, які затуляе аб”ём будынка. Форма шчыта блізкая да квадрата. Статычнасць кампазіцыі парушаная толькі ў сярэдняй частцы, якая мае креповку слаістай пілястрамі і вежу з куполком.
Жылы корпус манастыра базыльянаў пабудаваны ў 1784-88 гг. з цэглы з паўднёвага боку царквы. Будынак прамавугольны, двухпавярховы, з вальмавым дахам.
раскрыць увесь тэкстФота - Ружанскі кляштар базыльянаў і царква Св. Пятра і Паўла
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Ружанскі кляштар базыльянаў і царква Св. Пятра і Паўла
-
Косава - Ружаны
- Даты па запыце
- Працягласць: 13:30 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
-
Архіпелаг Сапегаў (Слонім-Ружыны-Зэльва)
- Даты па запыце
- Працягласць: 14:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі