- Галоўная
- →
- Славутасці
- →
- Царква Спаса-Праабражэнская
Царква Спаса-Праабражэнская
Тып: Цэрквы, Драўлянае дойлідства
Стыль: барока
Дата ўтварэння: 1783 г
Статус: Рэспубліканскага значэння
Олтуская Спаса-Праабражэнская царква: храм быў узведзены ў 1783 годзе. На паўднёвай ускраіне вёскі ў канцы XVIII стагоддзя прыхаджане пабудавалі драўляную трохзрубную царкву, дапоўненую двух'яруснай вежай-званіцай і акружаную драўлянай агароджай. Гэты архітэктурны ансамбль з'яўляецца ўзорам народнага драўлянага дойлідства, у якім прасочваюцца элементы барока.