Палацавы комплекс Сапегаў
Замовіць экскурсіюРужанскі палацавы комплекс - помнік архітэктуры з элементамі позняга барока і класіцызму. Замак пабудаваны ў канцы XVI - пачатку XVII стст. канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам і спалучаў у сабе абарончыя рысы з парадным стылем. У XVI - XVII ст. Ружанскі палац быў цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця княства, але ў пачатку XVIII ст. быў разрабаваны і разбураны ў выніку вайны са шведамі і міжусобных сутыкненняў. У выніку замак страціў сваё абароннае значэнне.
Росквіт палаца наступіў пры Аляксандру Сапегу, які запрасіў архітэктара Яна Бекера для перабудовы палаца ў другой палове XVIII у. Ян Бекер надаў палацу сіметрычны класічны выгляд: уключыў вежу старога абарончага будынка ў аб”ём будынка, упрыгожыў фасад двума парамі калон карынфскага ордэра і трохкутным франтонам. Па праекце палац паўцыркулярнымі аркамі злучаўся з бакавымі, сіметрычна размешчанымі ўздоўж восі афіцынамі. Правую афіцыну займаў тэатр, у якім знаходзілася каралеўская ложа. Пры двары працавала мясцовая музычна- оперная школа прыгонных акцёраў. На галоўнай восі размяшчалася ўязная брама з двума бакавымі флігелямі. Уязная брама, пастаўленая ў выглядзе трехпралетнай аркі з жалезнымі варотамі і веснічкамі ў бакавых праёмах, з бакавымі флігелямі завяршала ансамбль палацавага комплексу. Парк Ружанскага палаца размяшчаўся з паўночнага боку ансамбля і быў заснаваны па прынцыпе радыяльна-прамянёвага размяшчэння алей.
Вялікую каштоўнасць уяўляе архіў і бібліятэка Сапег, ”Сапежанскi збор”, які складаўся з залатога келіха з гербамі князёў Шуйскіх, кубкаў з горнага крышталя, французскіх габеленаў, мазаічных, мармуровых і бронзавых карцін, скульптур, зборы кніг на 10-ці мовах па юрыспрудэнцыі, гісторыі, паэзіі, мовазнаўству, геаграфіі і геалогіі, якія пры Мікалаю I былі перавезеныя ў Беласток для афармлення царскай рэзідэнцыі, Варшаву, Вільню і Пецярбург.
У канцы XIX - пачатку XX стст. Ружанскі палац выкарыстоўваўся як ткацкая фабрыка, а ў 1914 г. у выніку пажару быў моцна разбураны. Найбольшыя страты палацаваму комплексе нанесла Другая сусветная вайна. Да нашага часу дайшлі галоўны і ўсходні карпусы, аркады, уязная брама, флігелі. З 2010 г. вядзецца рэканструкцыя Ружанскага палацавага комплексу.
раскрыць увесь тэкст