ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку
Тып: Сельскія аграсядзібы Статус: Сельскія сядзібы Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Заслаўе, вул. Савецкая, 38

Ніводнае нацыянальнае беларускае свята не абыходзіцца без песень, скокаў і шумных бясед! Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле … Гулялі нашы продкі па некалькі дзён. У наш час старыя добрыя традыцыі актыўна адраджаюцца.

Кафэ «Шынок» прапануе ўнікальную магчымасць правядзення свята ў беларускім нацыянальным стылі! Вядома, гуляць па-беларуску, ад шчырае душы, у цэнтры сталіцы не так павабнае і цікавае. «Шынок» сустракае сваіх гасцей з хлебам і соллю ў горадзе з тысячагадовай гісторыяй – Заслаўі.

Драўляная мэбля, печка і духмяны пах нацыянальнай кухні. Атмасфера кафэ працята добрай беларускай даўніной, якую падкрасляюць шматкаляровыя вітражы. Прафесійныя кухары, праўдзівыя майстры сваёй справы, ведаюць, што ў страву беларускай кухні патрэбна ўкласці не толькі свае ўменні, але і душу.

У «Шынке» раскрываюць сакрэты шмат якіх даўнейшых рэцэптаў. Напрыклад, толькі тут Вы зможаце скаштаваць унікальны гарачы хмельны напой 16-га веку «Крупнік». Як і нашы продкі, кухары дадаюць у напой больш за дваццаць розных траў!

раскрыць увесь тэкст

Фота - Шынок

Размяшчэнне на карце - Шынок

Адрас Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Заслаўе, вул. Савецкая, 38 GPS Google: 54.006281′ N, 27.287581′ E