Лавандавая ферма «Любэцкая лаванда»

Сярод маляўнічых пагоркаў Вілейскага раёна, у вёсцы Любкі, раскінуўся сапраўдны аазіс гармоніі і ўтульнасці — лавадовая ферма «Любэцкая лаванда». Гэта не проста поле духмяных кветак, а душэўная прастора, створаная з любоўю і ўвагай да дэталяў. Тут можна не толькі палюбавацца фіялетавымі радамі лаўнды, але і адчуць адметную атмасферу беларускай вёскі з векавымі традыцыямі. Ферма размешчана на тэрыторыі старадаўняй сядзібы, што надае месцу асаблівую аўтэнтычнасць.

Гісторыя

Гісторыя «Любэцкай лаванды» пачынаецца з дома, які калісьці належаў звычайнаму сельскаму жыхару. Праз дзесяцігоддзі гэты забыты куток вярнулі да жыцця тры сёстры, што вырашылі аднавіць старадаўнюю сядзібу «У Міхалюка». Менавіта тут, на прылеглых землях, нарадзілася ідэя стварыць лавандовае поле — як сімвал утульнасці, прыгажосці і ўстойлівага земляробства. Сёння сядзіба і ферма сталі прыкладам таго, як традыцыі мінулага могуць натхняць на сучасныя і душэўныя праекты.

Экскурсіі

Цвіценне лаванды — гэта сапраўднае свята, якое варта ўбачыць на свае вочы. Экскурсія з Мінска на лавандовую ферму «Любэцкая лаванда» — гэта магчымасць апынуцца ў адметным месцы, дзе прырода і чалавечы клопат сплятаюцца ў дзівосную гармонію. Мы прапануем індывідуальныя экскурсіі, у рамках якіх вы зможаце не толькі прагуляцца сярод духмяных лавандавых радоў, але і паўдзельнічаць у фотасесіі, набыць натуральныя сувеніры — духмяны чай, сашэ або букецік. Гэта ідэальны фармат адпачынку для тых, хто шукае натхненне, супакой і прыгажосць беларускай прыроды.

Размяшчэнне на карце - Лавандавая ферма «Любэцкая лаванда»

Адрас Мінская вобласць, Вілейскі раён, Іжскі с/с, в. Любкі, вул. Цэнтральная, д. 39 GPS Google: 54.6324′ N, 26.7639′ E