ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Любчанскі замак

Замовіць экскурсію
Тып: Замкі, крэпасці, умацаванні Стыль: готыка Дата ўтварэння: 1581 г Статус: Рэспубліканскага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, г.п. Любча

Любчанскі замак або, як яго таксама называюць замак Кішак і Радзівілаў, быў пабудаваны на левым беразе ракі Нёман у другой палове XVI стагоддзя ў пасёлку Любча. Замак з”явіўся на мяжы двух эпох - готыкі і рэнесансу і ўвабраў у сябе рысы абодвух архітэктурных стыляў.

Па ініцыятыве магната і вяльможа Вялікага княства Літоўскага Яна Кішка ў 1581 годзе ў Любчы на насыпным пагорку плошчай каля 0.7 га быў пабудаваны замак. Усе яго будынкі, за выключэннем адной каменнай вежы на ўездзе, былі драўлянымі. Тэрыторыя замка з трох бакоў была акрэслена ровам глыбінёй да 10 м, з чацвёртага ж боку яго абгароджвалі воды Нёмана.

У канцы XVI стагоддзя Мікалай Радзівіл стаў новым уладальнікам замка. Князь вырашыў яго перабудаваць: з”явіліся тры каменныя вежы і каменныя ўнутраныя пабудовы. Гэта дазволіла ператварыць замак у паўнавартасную абарончую крэпасць.

У сярэдзіне XVII стагоддзя гаспадаром Любчанскага замка стаў таленавіты палкаводзец, Вялікі гетман літоўскі Януш Радзівіл, які праславіўся падчас вайны з казакамі Багдана Хмяльніцкага ў 1648-1651 гадах. Аднак войскі гетмана Івана Залатарэнка у 1655 годзе захапілі і спалілі Любчанскі замак, разбурыўшы 2 вежы. Пасля гэтага ён назаўсёды страціў сваё значэнне і як ваеннае ўмацаванне, і як адна з рэзідэнцый Радзівілаў.

З тых часоў замак неаднаразова мяняў уладальнікаў. У XIX стагоддзі былі знесены апошнія ўнутраныя пабудовы. Замест іх, побач з двума захаваўшымiся вежамі, быў узведзены двухпавярховы палац у стылі англійскай неаготыкі.

Да нашых дзён з чатырох вежаў, складзеных з цэглы і валуноў, захаваліся толькі дзве. У 1964 годзе пры школе, размешчанай у будынке замка, быў арганізаваны краязнаўчы музей.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Любчанскі замак

Размяшчэнне на карце - Любчанскі замак

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, г.п. Любча GPS Google: 53.752008′ N, 26.068939′ E