Пастаўскi палац Тызенгаўза
Замовіць экскурсіюПалац Тызенгаўза - помнік архітэктуры класіцызму. Будаўніцтва пачата ў другой палове XVIII стагоддзя Антоніем Тызенгаўзам - уладальнікам Паставаў, адбудаваў палац у духу класіцызму ўжо яго унучаты пляменнік Канстанцін Тызенгаўз. Будынак П-вобразны ў плане, фасады ўпрыгожаны вертыкальнымі лапаткамі, паміж якімі - вялікія вокны.
Канстанцін Тызенгаўз, будучы вядомым арнітолагам, які распрацаваў сістэму класіфікацыі птушак, якой карыстаюцца і сучасныя навукоўцы, аўтарам некалькіх ілюстраваных кніг па арніталогіі, заснаваў у палацы адзін з найпрыгажэйшых ва Ўсходняй Еўропе арніталагічны музей з некалькімі тысячамі экспанатаў. Музей з”яўляўся базай біялагічнага факультэта Віленскага універсітэта. Пры Канстанціне ў палацы з”явілася і карцінная галерэя, дзе, па некаторых крыніцах, былі працы Леанарда да Вінчы, Рэмбрандта, Рубенса, Дзюрэра і іншых вядомых мастакоў. У палацавай бібліятэцы, акрамя кніг па арніталогіі, знаходзіліся рэдкія помнікі польскага пісьменства, каштоўныя гравюры і сямейны архіў, які пачынаецца з XIII стагоддзя.
Радавое гняздо Тызенгаўзаў ў Паставах наведваў расійскі імператар Мікалай II. Цяпер тут размешчана Пастаўская цэнтральная раённая бальніца. У 2006 годзе перад палацам быў усталяваны помнік арнітолагу Канстанціну Тызенгаўзу. Вучоны намаляваны ў поўны рост. У правай нагі Тызенгаўза сядзіць сава - знак мудрасці, а на правую руку арнітолага прыселі 2 птушкі.
раскрыць увесь тэкстФота - Пастаўскi палац Тызенгаўза
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Пастаўскi палац Тызенгаўза
-
Край азёраў, касцёлаў, паркаў (Камаі - Паставы - Лучай)
- Даты па запыце
- Працягласць: 11:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі
-
Паставы - Будслаў - Камаі
- Даты па запыце
- Працягласць: 12:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі