ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Віцебская Казанская царква

Замовіць экскурсію
Тып: Цэрквы Дата ўтварэння: 1780 - 1847 гг Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Горкага, 84а

Царква Казанскай іконы Божай Маці (Казанска-Пакроўская) была пабудавана ў 1760 годзе. Гэта адзіны храм Віцебскага манастыра, які ацалеў пасля перыяду Савецкай улады.

У храме захоўваецца вобраз Божай Маці «Казанская», падораны ў 1656 годзе маскоўскім патрыярхам Ніканам ігумену Каліксту Рытарыйскаму. Абраз шануецца як цудатворны. Вобраз Божай Маці «Казанская», напісаны на дрэве ў візантыйскай манеры, даў новую назву Пакроўскай царкве, якая цяпер вядомая віцяблянам як Казанская або Казанска-Пакроўская.

Сучасны каменны храм быў узведзены як Пакроўскі (Пакрова Прасвятой Багародзіцы) у 1760 годзе пры ігумене Іякінфе (Гіяцынт) Пелкінскім. Таксама існуюць звесткі пра ўзвядзенне царквы ў 1775 ці 1780 гадах. У 1840-х гадах у храме быў адноўлены пазалочаны іканастас, купал і сцены распісаны фарбамі, наслана новая драўляная падлога. У траўні 1847 яна была асвечана архіепіскапам Полацкім і Віцебскім Васілём (Лужынскі). У храме дагэтуль вядуцца рамонтныя работы, аднак ён адкрыты для наведвальнікаў.

раскрыць увесь тэкст

Размяшчэнне на карце - Віцебская Казанская царква

Адрас Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Горкага, 84а GPS Google: 55.1717′ N, 30.15437′ E