Васіль Ісакавіч Талаш (Дзед Талаш) (1844.12.25 - 1946.08.23) - легендарны беларускі партызан, народны герой Беларусі, прататып героя аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».
В.І. Талаш нарадзіўся 25 сьнежня 1844 года на беларускім Палессі. У 1919 годзе арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад дзеля барацьбы з польскімі войскамі, які знішчыў ворага і захапіў вялікія ваенныя трафеі. Пасля грамадзянскай вайны быў старшынёй Навасёлкаўскага сельскага Савета. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны немцамі і заключаны ў турму. Пасля вызвалення дапамагаў партызанам. Супрацоўнічаў з Мінскім падпольным абкамам. У 1943 годзе з партызанскага аэрадрома быў перапраўлены ў Маскву, дзе выступаў з агітацыйнымі апавяданнямі перад рабочымі, воінамі, якія адпраўляліся на фронт. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яго іменем названы вуліцы ў Мінску і Петрыкаве.
Пахаваны В.І. Талаш на гарадскіх могілках у Петрыкаве. На магіле ўстаноўлены помнік.
раскрыць увесь тэкст