ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Будынак былой навагрудскай гімназіі

Замовіць экскурсію
Тып: Аб'екты культуры, Плошчы і гарадская забудова Дата ўтварэння: 1910 г Статус: Рэспубліканскага значэння г.Навагрудак, вул. Сечка, 1

У Навагрудку захаваўся будынак былой беларускай гімназіі - помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Ен ўяўляе сабой прамавугольны, трохпавярховы, сіметрычны будынак, пазбаўлены ўсякага дэкору.

Гімназія была адкрыта ў Наваградку адразу пасля савецка-польскай вайны. У той час яна лічылася беларуска-расейскай навучальнай установай. Гімназія была прыватнай і мела 8 класаў. Яе выпускнікі не маглі паступаць у вышэйшыя адукацыйныя ўстановы Польшчы. Таму шмат людзей з”яжджалi вучыцца ва універсітэтах іншых еўрапейскіх краін, некторые з якіх прымалі выпускнікоў беларускай гімназіі нават без уступных экзаменаў, а таксама давалі стыпендыі.

Наваградскую гімназію скончылі вядомыя беларускія дзеячы навукі і мастацтва, сярод якіх Ніна Тарас, Барыс Кіт, Леанід Барысаглебскі і многія іншыя. Настаўнікам малявання ў ёй некалькі гадоў працаваў вядомы мастак Язэп Драздовіч.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Будынак былой навагрудскай гімназіі

Размяшчэнне на карце - Будынак былой навагрудскай гімназіі

Адрас г.Навагрудак, вул. Сечка, 1 GPS Google: 53.606604′ N, 25.8236′ E