ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Магілёўскі архірэйскі палац

Замовіць экскурсію
Тып: Палацы і сядзібы Стыль: барока Дата ўтварэння: 1762 - 1785 гг Статус: Міжнароднага значэння Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, паміж вул. Леніна і валам Чырвоная зорка

Магілёўскі архірэйскі палац - помнік архітэктуры, які сумяшчае рысы барока і ранняга класіцызму. Збудаваны па ініцыятыве архібіскупа і асветніка XVIII ст., пісьменніка, філосафа Георгія Каніскага у 1762-85 гг. па праекце вільнюскага архітэктара Я. Глаубіца.

Будынак добра захаваўся да нашага часу і з'яўляецца цікавым помнікам жыллёвай архітэктуры. Ён размешчаны так, што разам з былой Спасо-Праабражэнскай царквой складаў адзіную панараму, якая расчынялася як з боку Дняпра, так і з боку вул. Ленінскай, адкуль адчыняўся галоўны падыход да палаца. Перпендыкулярна палацу, ствараючы выцягнуты панадворак, размяшчаліся манастырскія келлі, якія ўтваралі архірэйскі двор.

У плане палаца цэнтральнае месца займаюць вестыбюль з параднай трохмаршавай лесвіцай і арыентаваная ў бок Дняпра зала для прыёмаў. Другія пакоі першага паверху адводзіліся пад службы. На другім паверсе знаходзіліся спальня, кабінет і бібліятэка. Трэці, атыкавы паверх, быў прызначаны для гаспадарчых патрэб.

На будынку ўсталявана мемарыяльная дошка з тэкстам: «У гэтай хаце жыл і працаваў у 1785—1795 гг. вядомы дзеяч культуры ўсходніх славян, асветнік, пісьменнік і палітык — архібіскуп Георгій Каніскі».

раскрыць увесь тэкст

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Магілёўскі архірэйскі палац

Размяшчэнне на карце - Магілёўскі архірэйскі палац

Адрас Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, паміж вул. Леніна і валам Чырвоная зорка GPS Google: 53.911922′ N, 30.353072′ E