ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку
Тып: Плошчы і гарадская забудова Стыль: мадэрн Дата ўтварэння: 1909 г Статус: Регіянальнага значэння г. Клецк, вул. Школьная 23
Шпіталь пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя - ш-вобразны ў плане аднапавярховы аб”ём, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад сіметрычна-восевай кампазіцыі падзелены рызалітамі. Цэнтральны рызаліт вылучаны шырокім уваходным праёмам з абодвух бакоў кожнага аконныя праёмы. Фасады насычаны дэкаратыўнай пластыкай, выкананай сродкамі мастацкага цаглянага мура, - ліштва аконных праёмаў з клінаватымі перагародкамі філёнгі, лапаткі, карнізы. Усярэдзіне калідорная планіроўка.
Шпіталь - помнік архітэктуры стылю мадэрн.
раскрыць увесь тэкст

Размяшчэнне на карце - Шпіталь

Адрас г. Клецк, вул. Школьная 23 GPS Google: 53.06833′ N, 26.62913′ E