ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг»

Замовіць экскурсію
Тып: Мемарыяльны комплекс Дата ўтварэння: 2006 г Статус: Регіянальнага значэння Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., Жлобінскі р-н, в. Чырвоны бераг

Мемарыял дзецям-ахвярам фашызму і аварыі на ЧАЭС у Чырвоным бераге адкрыты ў яблыневым садзе вёскі ў 2006 годзе, аўтар мемарыяла - Леанід Левін . Мемарыял прысвечаны дзецям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і памерлі у выніку чарнобыльскай катастрофы.
На месцы мемарыяла падчас вайны знаходзіўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых донарскіх канцлагераў, дзе фашысты сілком адбіралі дзяцей ад мацярок ў Добрускім, Жлобінскім, Рагачоўскім і іншых раёнах вобласці. Затым дзяцей адпраўлялі ў зборны пункт, праводзілі збор крыві для параненых нямецкіх афіцэраў, а пасля гэтага высылалі на цяжкiя работы ў правінцыі Германіі.
Адкрывае мемарыял скульптура дзяўчынкі, якая стаіць самотна пасярод плошчы. Цэнтрам кампазіцыі мемарыяльнага ансамбля з'яўляецца «Плошча Сонца». Па цэнтры плошчы высаджаны яблыневы сад, ад якога ў розныя бакі разыходзяцца алеі - прамяні гэтага сонца. Адзін з прамянёў чорнага колеру, ён праходзіць праз пусты клас з белых парт і школьнай дошкі, дзе знаходзяцца вітражы з малюнкамі дзяцей, выкананых у канцлагерах, і носіць назву «Прамень памяці». Па цэнтры дошкі мара дзяцінства - «Белы паруснік».

раскрыць увесь тэкст

Фота - Мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг»

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг»

Размяшчэнне на карце - Мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг»

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., Жлобінскі р-н, в. Чырвоны бераг GPS Google: 52.96298′ N, 29.775343′ E