Помнік паўстанцам 1863 года ў в. Калоднае
Замовіць экскурсію
Тып: Помнікі
Дата ўтварэння: 1981 г
Статус: Без катэгорыі
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Калоднае
Помнік паўстанцам 1863 года усталяваны ў 1981 годзе на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля чыгуначнага пераезду.
У перыяд нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў, паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам Р. Траўгута і Я. Ваньковіча ў траўні-чэрвені 1863 здзяйснялі рэйд з Піншчыны ў глыбіню Палесся. У бітве пад Столінам паўстанцы нанеслі карнікам значныя страты. Аднак на падмогу царскім войскам падаспелі дадатковыя сілы, і каля вёскі Калоднае паўстанцкія атрады былі акружаны і рассеяны.