Стэла «Хатынь»
Замовіць экскурсіюСтэла «Хатынь», пабудаваная з бетону попельна-шэрага колеру, знаходзіцца на 54-ым кіламетры Віцебскай шашы. Манумент з”явіўся тут у 60-ыя гады XX стагоддзя, каб увекавечыць памяць жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны за магчымую дапамогу партызанам.
Аб зніклай з твару зямлі 22 сакавіка 1943 года беларускай вёскі сёння нагадваюць толькі старыя дрэвы - нямыя сведкі страшнай трагедыі, і мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Пасля вайны была адноўлена сапраўдная планіроўка спаленай вёскі. Аўтарамі праекта сталі архітэктары Ю.Градаў, В. Занковіч, Л. Левін і скульптар С. Селіханаў. На месцы кожнага з 26 спаленых немцамі дамоў ўсталявалі сімвалічны вянок-зруб і столькі ж абеліскаў, якія нагадваюць печкавыя трубы, абпаленыя агнём. Як сімвал гасціннасці мясцовых жыхароў, архітэктары размясцілі перад кожным зрубам адкрытую брамку. Зверху кожнага абеліска знаходзіцца звон, звiнiць кожныя 30 секунд у памяць аб загінуўшых людзях. У цэнтры архітэктурнай кампазіцыі «Хатынь» размешчана шасціметровая бронзавая скульптура «Няскораны чалавек» - фігура старога з паміраючым дзіцем на руках, да якой прыводзіць шырокая брукаваная алея. Побач - гранітныя пліты, якія сімвалізуюць дах дома, дзе немцы спалілі мясцовых жыхароў. На брацкай магіле з белага мармуру знаходзіцца своеасаблівы Вянок памяці. Былая вуліца вёскі Хатынь выкладзеная шэрымі, пад колер попелу, жалезабетоннымі плітамі.
Сёння мемарыяльны комплекс «Хатынь» загублены сярод густых беларускіх лясоў, як калісьці і мірная аднайменная вёска, бязлітасна знішчаная нямецкімі карнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся тут у розныя пары года можна адчуць усю паўнату трагедыі, якая адбылася ў сакавіку 1943-га года, разбурыўшы сотні лёсаў, з якіх больш за семдзесят былі дзіцячымі.
раскрыць увесь тэкст