ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсіі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Штогод Бярэзінскі біясферны запаведнік прымае каля 25 тысяч экскурсантаў і турыстаў, прапануючы разнастайныя праграмы знаходжання: ад аднадзённых наведванняў музея прыроды, дэманстрацыйных вальерам з дзікімі жывёламі і экалагічнай сцежкі да шматдзённых спецыялізаваных сафары-тураў і водных сплаваў. Значную цікавасць прадстаўляе багатая гісторыка-культурная спадчына запаведніка: старажытныя пахаванні славян, каналы і збудаванні гістарычнага воднага шляху з Балтыйскага ў Чорнае мора, месца пераправы напалеонаўскіх войскаў праз раку Бярэзіну 1812 гады, помнікі Другой сусветнай вайны, музей гісторыі краю.
Бярэзінскі біясферны запаведнік папулярны таксама для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў, нацыянальных і міжнародных канферэнцый, семінараў, у арганізацыю якіх істотную разнастайнасць уносяць прыродна-пазнавальныя экскурсіі.

Экскурсіі

  • Наведванне музея прыроды

    У трох залах прадстаўлены 120 відаў птушак, 20 відаў млекакормячых, а таксама розныя віды рыб, якія жывуць у Бярэзінскім біясферным запаведніку.
  • Экскурсія па экалагічнай сцежцы

    На сцежцы можна ўбачыць розныя тыпы лясоў, балот і іншых раслінных супольнасцяў. Экскурсія суправаджаецца забаўляльнай анімацыйнай праграмай «Таямніцы запаведнага балота».
  • Экскурсія па вальерах з дзікімі жывёламі

    Экускурсія прапануе наведванне вальераў з жывёламі, якія насяляюць лясы Беларусі (мядзведзь, воўк, алень, кабан, казуля, барсук і інш.). Эта выдвтная магчымасць наглядаць за дзікімі жывёламі ў звыклых для іх умовах.
  • Водны маршрут па рацэ Бярэзіна

    Маршрут праходзіць па тэрыторыі ўсяго Бярэзінскага біясфернага запаведніка ўніз па сярэдняй частцы ракі Заходняя Бярэзіна з поўначы на поўдзень, чаргуючыся з пешым паходам, наведваннем ляснога заапарка і назіральнай вышкі.