ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Камарын

Насельніцтва: 1.8 тыс. чал. Статус: Малы Год заснавання: 1385 Гомельская вобласць, Array

Размяшчэнне - Камарын

Камарын - гарадскі паселак, размешчаны ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці на правам беразе ракі Днепр паблізу беларуска-ўкраінскай мяжы. Адлегласць да Гомелю складае 160 км, да Мінска - 406 км. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога P35 (Калінкавічы - Брагін - Камарын - мяжа Ўкраіны)

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Камарын

Першае пісьмовае згадванне Камарына адносіцца да XIV ст. У Літоўскай метрыцы гарадскі паселак значыцца пад 1449 г. З другой паловы XVII ст. Камарын перайшоў у валоданне паноў Каняцпольскі. У XVII ст. землі Камарына сталі полем бітвы для шматлікіх бітваў паміж украінскімі казакамі з войскамі Рэчы Паспалітай. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Камарын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Напачатку XX ст. жыхарамі Камарына былі беларусы, яўрэі, перасяленцы з Украіны. Насельніцтва займалася галоўным чынам сельскай гаспадаркай.

1 студзеня 1919 г. Камарын увайшоў у склад БССР, аднак 16 студзеня населены пункт быў улучаны ў склад РСФСР. У 1926 г. Камарын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна. У міжваенны перыяд у гарадскім пасёлеу функцыянавалі райкам партыі, райвыканкам, гасцініца, пошта, лякарня, электрастанцыя, райпрамкамбінат, радыёвузел, райсаюз, райдораддзел, хлебзавод, міліцыя, рэдакцыя газеты «Калгасны сцяг» (пасля Вялікай Айчыннай вайны звалася «За Радзіму»), быў лугхоз, які пастаўляў сена для войска і гадаваў жывел, райваенкамат, калгас «Серп і молат», клуб.

Падчас Вялікай Айчыннай войны з 28 жніўня 1941 да 23 верасня 1943 гг. Камарын знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 верасня 1943 г. Камарын стаў першым населеным пунктам Беларусі, вызваленым ад нямецкай акупацыі. 17 лістапада 1959 г. населены пункт атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Камарын

Памяць пра гераічнае вызваленне тэрыторыі Беларусі ўшанавана ў помніку-ваярам вызваліцелям. Помнік уяўляе сабою барэльеф белага колеру, на якім намаляваны прымаўшыя ўдзел у вызваленні Беларусі салдаты Чырвонай арміі, партызаны і падпольшчыкі. Дапаўняе кампазіцыю пастамент з чорнага граніту.

У перыяд з 1911 па 1935 гг. ў Камарыне функцыянавала царква, у будынку якой зараз знаходзіцца пажарная частка. Царква Ўзнясення Гасподняя пачала функцыянаваць у Камарыне з 1995 г. У перыяд з 1995 па 2008 гг. царква функцыянавала ў былой жылой хаце, якую пераабсталявалі пад часовую царкву. У 2008 г. быў асвечаны новы будынак царквы.

Недалёка ад Камарына праходзіць Брагінскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. населены пункт не папакутаваў, бо радыёактыўнае воблака абыйшло Камарын бокам.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Камарын? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Камарын

GPS Google: 51.4380989′ N, 30.5692005′ E