ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Рагачоў

Насельніцтва: 34.8 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1142 Гомельская вобласць, Рагачоўскі раён

Размяшчэнне - Рагачоў

Рагачоў - адміністратыўны цэнтр Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, размешчаны на правым беразе буйной ракі Днепр пры ўпадзенні ў яго ракі Друць. Зліццё двух рэк ўтварае своеасаблівы вугал або рог, ад якога, верагодна, і паходзіць назва горада. Тэрыторыя горада і раёна адносіцца да Цэнтральнабярэзінскай раўніны на ўсходзе Беларусі. На тэрыторыі раёна знаходзяцца гаючыя крыніцы мінеральных вод, а таксама лячэбных сапрапелевых гразяў возера Святое.
Горад знаходзіцца на поўначы Гомельскай вобласці ў 120 км ад г. Гомеля, яе абласнога цэнтра. Побач знаходзяцца буйныя гарады - Жлобін (17 км) і Бабруйск (55 км). Праз горад праходзіць чыгунка, якая па двух напрамках звязвае Гомель, Жлобін, Магілёў і Оршу. Недалёка ад горада праходзіць буйная аўтамагістраль М5, якая злучае Мінск і Гомель.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Рагачоў

Першая згадка пра г. Рагачоў ў Іпацьеўскім летапісе адносіцца да 1142 г., які і лічыцца годам заснавання горада. У перыяд межусобных войнаў горад знаходзіўся ў складзе Чарнігаўскага, Тураўскага і Кіеўскага княстваў, а з XIII ст. увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага ва ўладанні князя Даўмонта і стаў цэнтрам воласці.
У XVI ст. горад перайшоў ва ўладанні вялікага князя Жыгімонта I, які падарыў Рагачоў і ўсё Пінскае княства сваёй жонцы - каралеве Боне Сфорцы. Менавіта пры ёй у горадзе быў пабудаваны замак, які, на жаль, не захаваўся да нашых дзён. Нягледзячы на эканамічны рост, якога дасягнула Бона Сфорца, Рагачоў моцна пацярпеў падчас войнаў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, у 1564 г. Рагачоўский замак быў узяты штурмам і спалены царскімі войскамі, а горад разбураны.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ўсходняя Беларусь з г. Рагачовам увайшла ў склад Расійскай імперыі, горад стаў цэнтрам Рагачоўскай правінцыі, а праз пяць гадоў ў 1777 г. - цэнтрам павета. У 1781 г. самой Кацярынай II гораду быў дадзены герб - чорны рог барана на залатым фоне.

У 1917 г. у Рагачове была ўсталяваная савецкая ўлада. У маі 1919 г. была ўтворана Гомельская губерня, у склад якой увайшоў Рагачоў, у 1924-1930 г. ён быў раённым цэнтрам Бабруйскай акругі, а з 15 студзеня 1938 г. увайшоў у склад Гомельскай вобласці.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г. на лініі Рагачоў-Жлобін было праведзена контрнаступленне савецкіх войскаў, якое дазволіла затрымаць наступленне нямецкай арміі на Маскву, тут жа ў 1944 г. годзе пачалася легендарная аперацыя па вызваленні беларускіх зямель «Баграціён». 24 лютага 1944 г. горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Рагачоў

Рагачоў - хай і невялікі, але вельмі ўтульны горад са сваёй асаблівай архітэктурай, які імгненна зацікавіць гасцей выдатнымі шэдэўрамі. Адзін помнік згушчанаму малаку чаго варта! Гэта адзіны ў свеце помнік любімаму ўсім ласунку, які быў усталяваны ў 2013 г. у гонар 75-годдзя «Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната». Згушчонка, мабыць, адна з першых асацыяцыяў, якая ўзнікае ў беларусаў і жыхароў СНД пры згадванні Рагачова. Але гэта, аднак, не адзінае, чым можа ганарыцца горад на Дняпры.

Пачаць знаёмства з горадам лагічней за ўсё з яго вытокаў, а значыць з Замкавай гары. Тут не толькі знаходзілася старажытнае гарадзішча, але і раскошны замак каралевы Боны Сфорцы, які быў канчаткова знішчаны ў час Другой Сусветнай вайны.
Асабліва ганарацца жыхары Рагачоўа сваімі велічнымі храмамі. Сярод іх - дзіўны неагатычны касцёл Святога Антонія Падуанскага. Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1912 г. у часы ўлады Саветаў касцёл выконваў функцыі пажарнай станцыі, збожжасховішча і нават цэха па вытворчасці марожанага, а ў выніку вайны быў часткова разбураны. Работы па аднаўленні гэтага шэдэўра архітэктуры прынялі зацяжны характар.
Гісторыя Сабора Аляксандра Неўскага пачалася ў 1886 г., але вайна цалкам разбурыла гэты храм у псеўдавізантыйскім стылі. На яго месцы ў 1989 г. пачалося будаўніцтва новага сабора, які таксама асвяцілі ў гонар Аляксандра Неўскага.

Шпацыруючы па Рагачову погляд прыцягваюць цудоўныя гістарычныя будынкі, якім ужо больш за 100 гадоў. Сярод іх будынак былой земскай управы ў стылі мадэрн, дом купца Бельскага, пабудаваны ў стылі эклектыкі, будынак былога дваранскага вучылішча, старадаўнія хрысціянскія могілкі з цікавымі капліцамі. У Рагачове шмат памятных месцаў, звязаных з імем беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча - мемарыяльная пліта, дом, у якім ён жыў некаторы час, і магіла яго бабулі.
Важнае месца сярод славутасцяў горада займаюць ваенныя аб'екты - брацкая магіла, Алея славы, стэла, музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам. Яе гісторыя асветленая ў Музеі народнай славы, дзе таксама прадстаўлены унікальныя калекцыі абразоў, старадаўніх рукапісаў і кніг, медальён апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а таксама работы вядомага мастака Анатоля Каплана.

Рагачоўскі раён валодае выдатнымі магчымасцямі для аздараўленчага турызму. Усяго за 9 км ад горада знаходзіцца буйны бальнеагразевы і кліматычны курорт Рагачоў, дзе крыніца прыроднай мінеральнай вады і лячэбныя гразі з возера Святое штогод дазваляюць аздаравіцца тысячам людзей з захворваннямі мочапалавой сістэмы, органаў дыхання і апорна-рухальнага апарата. Гасцей прымае санаторый «Прыдняпроўскі».

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Рагачоў? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Рагачоў

GPS Google: 53.0746002′ N, 30.0512008′ E