Чачэрск
Паказаць экскурсіі ў ЧачэрскФота - Чачэрск
Размяшчэнне - Чачэрск
Чачэрск - адміністрацыйны цэнтр Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Размешчаны ў 70 км на поўнач ад Гомеля на месцы ўпадзенні ракі Чачора ў раку Сож. Адлегласць да г. Мінска складае 305 км, да мяжы з Расійскай Федэрацыяй - 37 км, да мяжы з Украінай - 120 км.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Чачэрск
На тэрыторыі сучаснага Чачэрскага раёна першыя людзі пасяліліся яшчэ 26 тыс. гадоў таму. У VIII ст. н.э. мясцовасць была заселеная славянскім племем Радзімічаў. Дадзеныя археалагічных раскопак пацвярджаюць той факт, што сучасны Чачэрск з'яўляўся адгалінаваннем на шляху «з варагаў у грэкі». Першае пісьмовае згадванне пра горад датуецца 1159 г. (Іпацьеўскі летапіс) і звязана з імем кіеўскага князя Алега, якому ў сувязі са смерцю яго бацькі Святаслава перайшоў горад.
За час свайго існавання Чачэрск уваходзіў у склад Чарнігаўскага, Кіеўскага княстваў. Да сярэдзіны XIV ст. горад увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. Чачэрск не раз падвяргаўся спусташальным разбурэнням і пажарам. Па некаторых дадзеных у 1510 г. у Чачэрске была пабудавана драўляная ратуша, што сведчыць пра тое, што горад меў права на самакіраванне.
З 1772 г. Чачэрск увайшоў у склад Расійскай імперыі ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Кацярына II падарыла горад графу З.Г.Чарнышову, пад кіраваннем якога Чачэрск пачаў актыўна развівацца. У гэты перыяд у горадзе з'явіўся унікальны архітэктурны ансамбль з каменнай ратушы, каталіцкага касцёла і трох праваслаўных цэркваў. Дзейнічалі бровар і прыгонны тэатр. У 1787 г. у Чачэрске пабывала імператрыца Кацярына II. Акрамя таго, праз горад у 1820 і 1824 гг. праязджаў А.С.Пушкін, калі ехаў і вяртаўся са сваёй паўднёвай сылкі.
З 1919 г. Чачэрск увайшоў у склад РСФСР, а з 1926 г. - у БССР. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Чачэрскага раёна была занята гітлераўцамі ў жніўні 1941 г. У гады вайны на тэрыторыі раёна дзейнічала партызанская брыгада. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Чачэрск быў вызвалены летам 1944 г. у ходзе стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі.
Чачэрскі раён не абыйшла бокам аварыя на Чарнобыльскай АЭС 1986 г. У выніку на тэрыторыі раёна спынілі сваё існаванне 43 населеных пункта, лясы і сельскагаспадарчыя ўгоддзі прыйшлі ў непрыдатнасць, а амаль 4 000 сем'яў былі выселены.
Сёння горад працягвае развівацца. Функцыянуюць прадпрыемствы, установы адукацыі і культуры.
Турыстычны патэнцыял - Чачэрск
Чачэрск ўваходзіць у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». У горадзе захаваліся некаторыя гісторыка-культурныя аб'екты. У прыватнасці - Чачэрская ратуша - помнік архітэктуры канца XVIII ст. Сёння ў будынку ратушы размяшчаецца гісторыка-этнаграфічны музей. Экспазіцыя музея прадстаўлена некалькімі выставачнымі заламі, якія распавядаюць пра гісторыю краю з часу ўваходжання Чачэрска ў склад Расійскай імперыі да Чарнобыльскай катастрофы. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены традыцыйныя прадметы побыту жалезнага веку, знойдзеныя пры раскопках стаянкі Бердыж (26 тыс. гадоў назад), прадстаўлены ўзоры іканапісу Чачэрскай школы, а таксама працуе зала этнаграфіі, у якой можна ўбачыць вырабы традыцыйных рамёстваў - ганчарства, ткацтва, дрэваапрацоўкі.
Помнік архітэктуры класіцызму - Спаса-Праабражэнская царква канца XVIII ст. уяўляе сабой двух'ярусную ратонду з паўсферычным купалам. Інтэр'ер царквы упрыгожаны роспісамі італьянскіх майстроў. Невялікі цагляны будынак, упрыгожаны роспісам і драўлянымі разнымі ліштвамі на вокнах з'яўляецца дзеючым броварам, пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст.
Чачэрск - невялікае мястэчка на ўсходзе Беларусі, якое, нягледзячы на небагаты турыстычны патэнцыял, можа зацікавіць падарожнікаў. Акрамя культурных устаноў і гістарычных славутасцяў у горадзе функцыянуюць кафэ, рэстаран і гасцініца, у якой з камфортам можа размясціцца падарожнік.
раскрыць увесь тэкст