ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Гарадзея

Насельніцтва: 3.8 тыс. чал. Статус: Малы Год заснавання: 1530 Мiнская вобласць, Нясвіжскі раён

Размяшчэнне - Гарадзея

Гарадзея - гарадскi пасёлак ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Змесцаваны на аўтадарозе Нясвіж - Наваградак, на рацэ Гарадзейка непадалёк ад яе ўпадзення ва Ушу; чыгуначная станцыя на лініі Мінск - Баранавічы.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Гарадзея

Упершыню згадваецца ў 1530 годзе. З 1575 уласнасць Радзівілаў. У XIX стагоддзі - вёска пад назвай Гараная Гарадзея, цэнтр воласці Наваградскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. З будаваннем Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871 год) - станцыя. У Першую сусветную вайну з 1915 года - у прыфрантавой палосе; звалася Замiр`е. З 1921 года - у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павята. З 1939 года ў БССР. З 1940 года гарадскi пасёлак ў Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй. На дадзены момант складаецца з чатырох раёнаў: пасёлак Наўгарадзейскi, пасёлак Цукровага камбіната, пасёлак Ўдарнае і ўласна Гарадзея.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Гарадзея

Наведаць Гарадзею можна па дарозе ў Баранавічы ці падчас адпачынку ў турыстычным комплексе «Высокі бераг». У гарадскім мястэчку захаваліся Царква Святога Перамянення (1808), Капліца праваслаўя (1874), Касцёл Святога Іосіфа. Цікаўна будзе пабываць і на сучасным цукровым камбінаце.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Гарадзея? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Гарадзея

GPS Google: 53.3120002′ N, 26.5347003′ E