ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Вішнёва

Насельніцтва: 461 чал. Статус: Вёска Год заснавання: XV Мiнская вобласць, Валожынскі раён

Размяшчэнне - Вішнёва

Вішнёва – вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Вёска знаходзіцца на адлегласці ў 100 км ад Мінска.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Вішнёва

У XV ст. маёнтак на тэрыторыі сучаснай вёскі знаходзіўся ў валоданні розных шляхецкіх родаў. У 1424 г. кашталян віленскі Пётр Гедыгольдавіч пабудаваў тут царкву Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1641 г. на месцы драўлянага касцёла пабудавалі каменны храм. У 1780-1870 гг. у Вішнёва працаваў металургічны завод. Тут упершыню ў Беларусі пабудавалі даменную печ.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Вішнёва апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Айчынную вайну 1812 г. праз Вішнёва адыходзіў на ўсход з расійскім войскам М. Б. Барклай дэ Толлі. У 1864 г. расійскія ўлады пабудавалі ў Вішнёва царкву, адкрылі царкоўна-прыхадскую школу і народную вучэльню. У Першую сусветную вайну ў 1915-1918 г. праз Вішнёва праходзіла лінія нямецкай абароны.

1 студзеня 1919 г. Вішнёва ўвайшло ў склад БССР. Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 г. Вішнёва вярнулася ў склад БССР. У гады Другой сусветнай вайны ў перыяд з чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 гг. Вішнёва знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Вішнёва

Галоўнай славутасцю вёскі з'яўляецца касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. Іншым не меней вядомым храмам з'яўляецца царква Cв. Казьмы і Дзям'яна, якая была пабудавана ў 1865 г. на левым беразе р. Гальшанка з цэглы і бутавага каменя.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Вішнёва? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Вішнёва

Размяшчэнне на карце - Вішнёва

GPS Google: 54.143049′ N, 26.2105′ E