Фота - Корма

Насельніцтва: 7.6 тыс. чал. Статус: Вёска Год заснавання: 1596 Гомельская вобласць, Кармянскі раён

Размяшчэнне - Корма

Карма – адміністрацыйны цэнтр Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Гарадскі пасёлак размешчаны на правым беразе ракі Сож на месцы ўпадзення ў яе ракі Кармянкі. Горад знаходзіцца на адлегласці ў 264 км ад Мінска, 110 км ад Гомелю. Праз гарадскі пасёлак праходзяць аўтамабільная дарога РЗ0 (Гомель - Галінка - Чачэрск - Ямнае).

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Корма

Першае згадванне Кармы датуецца 1596 г. і ў той час мястэчка знаходзілася ў валоданні шляхецкіх родаў. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Карма ўвайшла ў склад Расійскай імперыі і знаходзілася ў валоданні роду Быкоўскіх. У канцы XIX ст. ў мястэчку было 200 двароў. Напачатку ХХ ст. мястэчка прыналежала дваранцы Кацярыне Быкоўскай.

1 студзеня 1919 г. Карма увайшла ў склад БССР, аднак 16 студзеня населены пункт разам з часткай зямель ўсходняй Беларусі быў перададзены РСФСР. У 1924 г. Карму вярнулі ў склад БССР. 27 верасня 1938 г. Карма атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 гг. Карма знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Сцяг і герб Кармы былі зацверджаны 22 верасня 2000 г.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Корма

У Карме захаваўся цэлы шэраг славутасцей XIX-XX стст. Так на ўездзе ў Карму з боку Чачэрска на высокім узгорку знаходзяцца руіны Свята-Нікалаеўскай царквы, пабудаванай у 1831 г. З прыходам савецкай улады храм быў зачынены і да 1960-х гадоў будынак выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб. У наступным будынак былой царквы прыйшоў у заняпад.

На ўскраіне Кармы ў былой вёсцы Сарск захавалісь былая сядзібная хата Дорыя-Дзерналовічаў, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы канца XIX - пачатку XX стст. У 1905 г. уладары сядзібы пабудавалі крухмальны завод, які ў 1912 - 1914 гг. быў пераабсталяваны пад спіртзавод, які функцыянаваў да 1996 г. У пасляваенны перыяд нейкі час сядзібная хата выкарыстоўвалася як дзіцячая хата, затым у ім функцыянавала сярэдняя школа. У наш час пабудовы не выкарыстоўваюцца.

У памяць пра эвакуяваныя вёскі раёна, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, усталяваны помнік адселеным вёскам.

Карма з'яўляецца пляцоўкай для правядзення фестывалю «Льняная карусель», які прысвечаны лёну і льняной вытворчасці.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Корма? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Корма

GPS Google: 53.1307983′ N, 30.8036994′ E