ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Мар`iна Горка

Насельніцтва: 21.2 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: XIV Мiнская вобласць, Пухавіцкі раён

Размяшчэнне - Мар`iна Горка

Мар’іна Горка - адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Горад знаходзіцца ў 55 кіламетрах ад Мінска на рацэ Цітаўка. Праз Мар’іну Горку праходзяць аўтамабільныя дарогі Р59 (Лагойск - Смалявічы - Мар’іна Горка), Р68 (Пухавічы - Узда - Негарэлае) і Р92 (Мар’іна Горка - Старыя дарогі). У горадзе на чыгуначнай лініі Мінск - Гомель знаходзіцца станцыя Пухавічы. У некалькіх кіламетрах ад горада ў вёске Антонава знаходзіцца геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Мар`iна Горка

Першае пісьмовае згадванне аб Мар'інай Горцы датуецца XIV ст. У розны час населены пункт знаходзіўся ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Пухаўшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Падчас Айчыннай вайны 1812 г. французскія войскі спалілі царкву ў Мар'інай Горцы. Адным з уладальнікаў Мар'інай Горцы быў Баніфацый Крупскі, які з'яўляўся арганізатарам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 - 1864 гг. у краі. Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак Крупскіх разам з Мар'інай Горкай і перадалі іх у валоданне міністру ўнутраных спраў Ільву Макаву. Пракладка Лібава-Роменскай чыгункі стала стымулам да развіцця населенага пункта.

1 студзеня 1919 г. Мар’іна Горка ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1925 г. стала цэнтрам Пухавіцкага раёна. 27 верасня 1939 г. мястэчка Мар’іна Горка пераўтварылася ў гарадскі пасёлак. У 1939 г. у Мар'інай Горцы была створана ваенная пяхотная вучэльня, а ў вёсцы Пухавічы — ваенная лётная школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 гг. Пухаўшчына знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 22 ліпеня 1955 г. Мар’іна Горка атрымала статус горада. У студзені 1963 г. ў горадзе змесцавалі 5-ю брыгаду спецпрызначэння.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Мар`iна Горка

Мар’іна Горка заслужана лічыцца не толькі адміністрацыйным, але і культурным цэнтрам раёна. Адным са знакаў Мар'інай Горцы з'яўляецца капліца пры рымска-каталіцкім прыходзе св. Антонія Падуанскага. У капліцы можна ўбачыць абразы Святых, якіх асоба паважаюць у каталіцкай царкве: абразы Маці Божай Вастрабрамскай і Святога Антонія.

Іншай не меней важнай і цікавай славутасцю Мар'інай Горцы з'яўляецца сядзіба Л. Макава. Сядзіба была пабудавана ў другой палове XIX ст. у эклектычным архітэктурным стылі. Будаўніцтва ішло ў адзін час з пракладкай чыгункі. У захаванай да нашых дзён частцы прысядзібнага парку знаходзіцца буйнейшы ў Беларусі экзэмпляр вяза гладкага вышынёй 36 метраў з дыяметрам ствала 143 cм. З 1935 па 1941 гг. у будынку сядзібы функцыянавала хата творчасці беларускіх пісьменнікаў. У наш час тут размяшчаецца дзіцячы рэабілітацыйны Цэнтр «Пухавічы».

Таксама ў горадзе ёсць цэлы шэраг помнікаў, прысвечаных гераічным падзеям ваенных гадоў: помнік «Гармата» у гонар подзвігу 82 стралковага палка Чырвонага Войска, помнік «САУ» у гонар ваяроў-вызваліцеляў 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса, абеліск у памяць аб савецкіх воінах, партызанах і падпольшчыках Пухаўшчыны, помнік Л. Г. Гайдучонак.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Мар`iна Горка? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Мар`iна Горка

Размяшчэнне на карце - Мар`iна Горка

GPS Google: 53.5075988′ N, 28.1504001′ E