Фота - Міоры
Размяшчэнне - Міоры
Міоры - адміністрацыйны цэнтр Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Горад размешчаны на беразе возера Міёрскае ў 190 км ад Віцебска, у 232 км ад Мінска, у 25 км ад мяжы з Латвіяй і ў 79 км ад мяжы з Літвой. Праз Міоры праходзяць дзве аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага прызначэння Р14 Полацк-Браслаў і Р18 мяжа РФ-Шаркаўшчына-Казяны, а таксама чыгунка, якая звязвае горад з Мінскам і Віцебскам.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Міоры
Упершыню ў пісьмовых крыніцах Міоры згадваюцца ў 1514 г. як маёнтак Мерея Браслаўскага павета Вялікага княства Літоўскага. Пазней назва мястэчка трансфармуецца ў Міоры. У той жа час маёнтак належыць роду Мірскіх. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Міоры ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Да канца XIX ст. у мястэчку жыло ўсяго 110 чалавек.
У перыяд з 1921 па 1939 гг. Міоры, як частка Заходняй Беларусі, уваходзілі ў склад Польшчы. З восені 1939 г. - пасёлак увайшоў у склад БССР. Перад Другой Сусветнай вайной колькасць насельніцтва Міёраў складала каля 800 чалавек. У перыяд з 5 ліпеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. Міёры былі акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гэты час у мястэчку дзейнічала гета, у якім за час вайны загінула амаль усё яўрэйскае насельніцтва Міёраў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Міоры актыўна аднаўляліся. У 1972 г. мястэчку быў прысвоены статус горада. Сёння Міоры - невялікі раённы цэнтр, у якім функцыянуе паўдзесятка прамысловых прадпрыемстваў, працуюць установы адукацыі і культуры.
раскрыць увесь тэкстТурыстычны патэнцыял - Міоры
Наведаць Міоры можна па дарозе ў Браслаў. У горадзе выдатна захаваўся касцёл Ушэсця Дзевы Марыі 1907 г. пабудовы, збудаваны па праекце віленскага архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка. Храм адметны яшчэ і тым, што ў касцёле захоўваюцца іконы XIX ст. «Маці Божая Чанстахоўская», «Маці Божая Ружанцовая», «Іосіф з дзіцем».
У Міорах ёсць свой гісторыка-этнаграфічны музей экспазіцыя якога складаецца з прадметаў археалогіі, нумізматыкі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфій і фотадакументаў, якія распавядаюць пра гісторыю развіцця Міёрскага краю.
Несумненна, галоўнай славутасцю Міёраў з'яўляецца ландшафтны заказнік «Ельня» - найбуйнейшы азёрна-балотны комплекс Беларусі, на тэрыторыі якога знаходзіцца каля ста азёр. На тэрыторыі заказніка пракладзена турыстычная экалагічная сцежка «Озераўкі-Ельня», працягласцю каля 1,5 км. Пачатак сцежкі знаходзіцца ў 13 км ад горада Міоры, на краю верхавога балота. Заканчваецца экалагічны маршрут на краю балотных азёр. Акрамя гэтага на тэрыторыі заказніка можна паназіраць за жураўлямі і такуючымі цецерукамі.
Міёрскія балоты славяцца не толькі прыроднай прыгажосцю, але і багатымі ўраджаямі журавін. Па запасах журавін балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Пачынаючы з 2012 г. у Міорах штогод праходзіць экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Гэтае свята прымеркавана да пачатку сезона збору журавін.
Сучасныя Міоры - гэта ўтульны гарадок з архітэктурай XVIII-XIX стагоддзяў, размешчаны на беразе маляўнічага возера.
раскрыць увесь тэкстІндывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Міоры
-
На балоты Ельня
- Даты па запыце
- Працягласць: 14:00 г.
- паслугі атэставанага экскурсавода
- транспартныя паслугі