ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Іванава

Насельніцтва: 16 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: XIV в. Брэсцкая вобласць, Іваноўскі раён

Размяшчэнне - Іванава

Іванава - адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Горад размешчаны ў 39 км ад Пінска, у 135 км ад Брэста, у 303 км ад Мінска і ў 25 км ад мяжы з Украінай. Праз Іванава праходзіць лінія чыгункі Брэст - Лунінец, а таксама аўтамабільныя дарогі М10 Брэст - Гомель і Р144 Іванава - мяжа Украіны.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Іванава

Іванава вядома яшчэ з XIV ст. як вёска Порхава. У 1423 г. Вялікі князь Літоўскі Вітаўт перадаў вёску ва ўладанне Луцкай епархіі. Луцкі біскуп Ян Ласовіч, жадаючы ўвекавечыць сваё імя пераназваў вёску ў горад Янаў. Са зменай статусу Янаў набыў шэраг прывілеяў: так, жыхары горада вызваляліся ад падаткаў, адмянялася забарона на лоўлю рыбы і давалася права на варэнне піва, якое славілася далёка за межамі Янава. У 1497 г. горад атрымаў права на правядзенне трох штогадовых кірмашоў. На працягу сваёй гісторыі Янаў належаў літоўскім князям, польскім каралям, а таксама родах Шуйскіх, Ажэшкі і Дмукоўскіх.

У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. казацкія атрады падчас нападу на Янаў ў 1657 г. схапілі і пакаралі смерцю каталіцкага місіянера Андрэя Баболю, пазней кананізаванага ў каталіцкія святыя. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Янаў увайшоў у склад Расійскай імперыі. У ліпені 1812 г. падчас вайны з Напалеонам Янаў быў захоплены французскімі войскамі. 10 ліпеня 1812 г. атрад генерал-маёра А.П.Меліссіно разбіў французскія войскі генерала Рэнье каля Янава. На працягу XIX стагоддзя Янаў практычна не рос і не развіваўся, да таго моманту, калі ў 1884 годзе праз горад прайшла лінія чыгункі. У 1897 г. у горадзе пражывала каля 3000 чалавек, працавалі сукнавальная фабрыка, алейня, гарбарны і цагельны заводы, пяць млыноў, народнае вучылішча і царкоўна-прыходская школа, дзейнічалі драўляная царква і мураваны касцёл.

Падчас Першай сусветнай вайны, у перыяд з 1915 па 1918 гг. ў Янаў быў акупаваны германскімі войскамі, таксама ў горадзе дзейнічаў лагер для расейскіх ваеннапалонных. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. Янаў увайшоў у склад Польшчы, дзе знаходзіўся да 1939 г. Восенню 1939 года горад, як частка Заходняй Беларусі, увайшоў у склад БССР, а ў 1940 г. быў перайменаваны ў Іванава. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Іванава дзейнічала яўрэйскае гета.

У пасляваенныя гады аднаўленне Іванава ішло досыць павольна. У 1971 годзе селішчу быў прысвоены статус горада, што паўплывала на развіццё мястэчка. Былі ўзведзены новыя прамысловыя прадпрыемствы, культурныя і адукацыйныя ўстановы, жыллё.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Іванава

Наведаць Іванава можна падчас адпачынку ў санаторыі Алеся. У самім горадзе цікавасць уяўляе Свята-Пакроўская царква - помнік рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудаваны ў 1901 годзе з цэглы.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Іванава? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Іванава

GPS Google: 52.1459007′ N, 25.5319004′ E