ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Ушачы

Насельніцтва: 6 тыс. чал. Статус: Малы Год заснавання: XVI Віцебская вобласць, Ушацкі раён

Размяшчэнне - Ушачы

Ушачы – адміністрацыйны цэнтр Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Гарадскі пасёлак знаходзіцца на адлегласці ў 202 км ад Мінска, 116 км ад Віцебску і размешчаны на рацэ Ушача. Праз горад праходзіць аўтамабільныя дарогі Р29 (Ушачы - Вілейка), Р113 (Сянно - Бешанковічы - Ушачы) і Р116 (Ушачы - Лепель).

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Ушачы

Першае пісьмовае згадванне пра Ушачы датуецца XVI стагоддзем. На працягу XVI-XVII стагоддзяў населеным пунктам валодалі Антоній Сялява, Юзэф Кляноўскі, Давыд Радымінскі Францкевіч, роды Шчытоў, Плятэраў, Жабаў. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя ва Учашах функцыянавалі базыльянскі манастыр, касцёл і манастыр дамініканцаў, пры якім дзейнічалі лякарня і школа. 23 чэрвеня 1758 года кароль і вялікі князь Аўгуст III дараваў мястэчку Магдэбургскае права і герб. Адначасна Ушачы атрымалі права праводзіць гандаль і кірмашы. У 1772 годзе Ушачы засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай і ў той час у населеным пункце збіраліся павятовыя соймікі.

У выніку другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 Ушачы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З канца XVIII стагоддзя Ушачы — пазаштатны горад, мястэчка, цэнтр воласці Лепельскага павета. У час Айчыннай вайны 1812 года тут на кароткі час месцаваўся штаб расійскага генерала Вітгенштэйна. У 1863 годзе з мэтай падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады зачынілі касцёл і манастыр дамініканцаў ва Ушачах разам з 3 касцёламі у навакольных мястэчках.

1 студзеня 1919 года Ушачы увайшлі ў склад БССР. У канцы таго ж гады Ушаччына ўвайшла ў склад РСФСР. У сакавіку 1923 года населены пункт вярнулі БССР. У 1938 годзе Ущачы атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 7 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 гады гарадскі пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Падчас акупацыі ў раёне вялі дзейнасць падпольныя і партызанскія групы. Тут размяшчалася падпольная друкарня, дзейнічалі партызанскі тэлефонны вузел, электрастанцыя, лесазавод. 29 чэрвеня 1944 года Ушачы былі вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронта.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Ушачы

Цэнтр пасёлка захаваў гістарычную планоўку. На правым беразе ракі Ушача знаходзіцца адміністрацыйна-грамадскі цэнтр і асноўная жылая забудова. У цэнтры гарадскога пасёла захавалася гістарычную планоўка, якая складаецца з 2-5-павярховых хат.

Галоўнай славутасцю раёна з'яўляецца мемарыяльны комплекс «Прарыў», які прысвечаны прарыву шаснаццаццю партызанскімі атрадамі нямецкай блакады. Мемарыяльны комплекс з'яўляецца адным з самых значных твораў манументальнага мастацтва Беларусі і закліканы ўвасобіць у сабе мужнасць і адвагу партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўным храмам Ушачаў з'яўляецца касцёл Святога Лаўрэнція, які быў пабудаваны ў 1913 годзе. Першапачаткова галоўны фасад касцёла ўпрыгожвалі дзве вежы, але да нашых дзён яны не захаваліся. У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касцёл і толькі ў 2004 годзе храм аднавіў сваю дзейнасць пасля трохгадовай рэстаўрацыі. У гарасдскім пасёлке таксама захавалася бацькоўская хата Рыгора Барадуліна, у якім ён правёў дзяцінства.

У Ушацкім музеі народнай славы ім. В.Е. Лабанка можна азнаёміцца з гісторыяй партызанскага руху на Ушаччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Ушачы? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Ушачы

GPS Google: 55.1777000′ N, 28.6140995′ E