ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Горкі

Насельніцтва: 34 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1544 Магілёўская вобласць, Горэцкі раён

Размяшчэнне - Горкі

Горкі - адміністрацыйны цэнтр Горацкага раён Магілёўскай вобласці на ўсходзе рэспублікі паблізу беларуска-рускай мяжы. Горад размешчаны на рацэ Проні (басейн Дняпра), на месцы дзе ў яе ўпадае рака Паросіца. Горкі знаходзяцца ў 80 км ад Магілёва і 270 км ад Мінска. У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Пагодзіна на лініі Орша - Крычаў. Горкі перасякаюць аўтадарогі рэспубліканскага значэння Р70 (Магілёў - Леніна), Р15 (Лепель - Крычаў), Р123 (Масток – Дрыбін - Горкі).

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Горкі

Горкі ўпершыню згадваюцца ў «Літоўскай метрыцы» ў 1544 г. як сяло ў складзе Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Першапачаткова маёнтак знаходзіўся ў валоданні князя Друцкага-Горскага, але ў 1584 г. Горкі перайшлі да Сапегаў. У 1619 г. Горкі атрымалі ад Ільва Сапегі «Статут пра вольнасці», «малое Магдэбургскае права». У той час селішча было цэнтрам маёнтка, тут штогод праводзіліся кірмашы. Да XIX ст. населены пункт быў вядомы пад назвай Горы-Горкі. Тэрыторыю Горацкага раёна закранулі ваенныя падзеі Паўночнай вайны (1700-1721 гг.), у 1708 г. у Горках нават спыняўся Пётр I. У 1717 г. горад з навакольнымі землямі набыў князь А. Меншыкаў, які і валодаў імі да сваёй спасылкі ў Сібір у 1727 г.

У 1772 г. пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Горкі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. маёнтак перайшоў у валоданне графа Л. Салагуба. У гады Айчыннай вайны 1812 г. у Горках загінула больш 2 тыс. жыхароў. У 1828 г. расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Л. Салагуба. У 1836 г. у Горках была заснавана Гора-Горацкая земляробчая школа (адкрыта ў 1840 г.), ператвораная ў 1842 г. у вышэйшую сельскагаспадарчую школу, а ў 1848 г. рэарганізаваная ў Гора-Горацкі земляробчы інстытут. Мноства вядомых людзей, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры Беларусі, скончылі інстытут у Горках. Так у Горках вучыўся Кастусь Вераніцын, аўтар «Тараса на Парнасе». У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. Горкі былі адзіным горадам былога Вялікага Княства Літоўскага, вызваленым ад расійскай улады. Пасля падаўлення паўстання інстытут быў пераведзены ў Санкт-Пецярбург. У Горках засталіся толькі ніжэйшыя класы вучэльні. У 1867 г. быў зацверджаны герб Горак. У канцы XIX ст. тут з'явіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, метэастанцыя.

Пасля ўсталявання ў Горках у 1919 г. савецкай улады быў адноўлены Горацкі земляробчы інстытут. У перыяд з 1919 па 1924 гг. Горкі, разам з іншымі тэрыторыямі Ўсходняй Беларусі, знаходзіліся ў складзе РСФСР. У 1925 г. Горацкі земляробчы інстытут быў ператвораны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У міжваенныя гады ў акадэміі адзін час выкладаў вядомы пісьменнік М. Гарэцкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны з 12 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 гг. Горкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Горкі

На працягу некалькіх стагоддзяў з моманту адкрыцця Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі - найстарэйшай вышэйшай навучальнай установы аграрнага напрамка ў краінах СНД і Еўропы, якая функцыянуе і па гэты дзень, Горкі лічыліся інтэлектуальнай сталіцай краю. Акадэмія была заснавана ў першай палове XIX ст. і захавала свой статус і аўтарытэт да нашых дзён. На дадзены момант пры акадэміі функцыянуе 16 факультэтаў дзённага і завочнага аддзялення, на якіх навучаюцца 15 000 студэнтаў. Да нашых дзён захаваліся былы галоўны корпус 30-х гадоў XIX ст. у стылі класіцызму, некалькі карпусоў канца XIX — пачала XX стст. у стылі эклектыкі і мадэрну.

Сярод іншых славутасцей, якія абавязкова зацікавяць падарожнікаў якія актыўна цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі, варта адзначыць пабудаваную ў 1863 г. царкву Ўзнясення ў Горках. Храм знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада і з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Будынак стаматалагічнай паліклінікі ў Горках уяўляе сабою фрагмент старой, даваеннай каменнай забудовы горада канца XIX - пачала XX стст. У 2012 г. будынку пасля рэстаўрацыі вярнулі першапачатковае аблічча.

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі госці горада могуць азнаёміцца з гісторыяй краю, этнаграфічнымі асаблівасцямі раёна, жыццём і побытам людзей у павятовым горадзе канца XIX – пачала XX стст.

У цэнтры горада ўсталяваны помнік вядомаму земляку - савецкаму ваеначальніку, маршалу Савецкага Саюза, двойчы Герою Савецкага Саюза І.І.Якубоўскаму.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Горкі? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Горкі

GPS Google: 54.2761039′ N, 30.9867877′ E