Краснаполле
Паказаць экскурсіі ў КраснаполлеФота - Краснаполле
Размяшчэнне - Краснаполле
Краснаполле - гарадскі пасёлак, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна Магілёўскай вобласці, размешчаны ў 120 км ад Магілёва, за 17 км ад мяжы з Украінай і ў 95 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Краснаполле злучана аўтамабільнымі дарогамі з Касцюковічамі, Чэрыкавам, Слаўгарадам і Чачэрскам.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Краснаполле
Упершыню Краснаполле згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1707 г. Першапачаткова мястэчка называлася Маластоўкай. Узнікненне сучаснага тапоніма Краснаполле звязваюць з тым, што рэгіён багаты пакладамі чырвонай гліны. Таксама існуе версія, што назва месца пайшла ад кровапралітнай бітвы рускага войска Пятра I са шведамі па час Паўночнай вайны (1700-1721 гг.)
Паводле статыстычных даных у 1897 г. у Краснаполлі пражывала каля 3200 жыхароў. У 1924 г. Краснаполле стала цэнтрам раёна, а 1938 г. мястэчку быў прысвоены статус пасёлка гарадскога тыпу. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Краснаполлі дзейнічала патрыятычнае падполле.
Вялікі ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Краснапольскага раёна ў другой палове 1980-х гг. аказала аварыя на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыі раёна было ліквідавана 83 сельскіх населеных пункта, 5 сельгаспрадпрыемстваў, а насельніцтва скарацілася на 9000 чалавек. Сёння ў Краснаполлі функцыянуе некалькі прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі.
раскрыць увесь тэкстТурыстычны патэнцыял - Краснаполле
У Краснаполлі працуе мясцовы гісторыка-этнаграфічны музей экспазіцыя якога распавядае пра этнаграфію і бытавыя умовы канца XIX - пачатку ХХ стст., гісторыю Краснапольскага народнага тэатра, партызанскі рух ў раёне падчас Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі таксама прадстаўлены фотаздымкі і дакументы, якія распавядаюсь аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Краснапольскім раёне.
раскрыць увесь тэкст