Хоцімск
Паказаць экскурсіі ў ХоцімскФота - Хоцімск
Размяшчэнне - Хоцімск
Хоцімск - гарадскі пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама самы ўсходні раённы цэнтр Беларусі. Размешчаны на рацэ Бесядзь на месцы ўпадзення ў яе рэк Альшоўка і Жадунь. Хоцімск знаходзіцца ў 207 км ад Магілёва, у 386 км ад Мінска і ў 10 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Хоцімск злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Суражам, Касцюковічамі і Клімавічамі.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Хоцімск
Першае пісьмовае згадванне аб Хоцімску адносіцца да 1430 г. як аб вёсцы Хоцімль, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. У выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Хоцімск увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў уласнасцю графа Г. Пацёмкіна. Да канца XIX ст. у Хоцімску пражывала каля 3000 чалавек, працавалі 2 гарбарні, бровар, шматлікія крамы, два вадзяных млына, бальніца, народнае вучылішча, а таксама рэгулярна праходзілі дзве штогадовыя кірмашы.
З 1924 г. Хоцімск увайшоў у склад БССР. У лютым 1935 г. Хоцімск стаў цэнтрам раёна, у 1938 г. яму быў прысвоены статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны Хоцімск быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Хоцімск быў адным з першых раённых цэнтраў Беларусі, які быў вызвалены ад гітлераўцаў 26 верасня 1943 г.
Сёння ў Хоцімску функцыянуе льноапрацоўчы завод, працуе прафесійна-тэхнічнае вучылішча сельскагаспадарчай вытворчасці, маецца гасцініца.
раскрыць увесь тэкстТурыстычны патэнцыял - Хоцімск
У Хоцімску захавалася некалькі гістарычных архтитектурынх помнікаў. Сярод іх: унікальная драўляная царква канца XIX ст., Свята-Траецкі сабор другой паловы XIX ст., будаўніцтва якога вялося на працягу 12 гадоў. Таксама ў Хоцімску маецца гісторыка-краязнаўчы музей экспазіцыя якога складаецца з трох раздзелаў: археалогія, прырода роднага краю, этнаграфія, якія распавядаюць пра гісторыю Хоцімскага краю.
раскрыць увесь тэкст