ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Чэрвень

Насельніцтва: 8.1 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1460 Магілёўская вобласць, Чэрыкаўскі раён

Размяшчэнне - Чэрвень

Чэрыкаў - адміністрацыйны цэнтр Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці на рацэ Сож. Горад размешчаны ў 76 км ад Магілёва і 272 км ад Мінска паблізу ад беларуска-рускай мяжы. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі Р43 (Звянчатка - Крычаў - Бабруйск - Івацэвічы), Р74 (Чэрыкаў - Краснаполле - Хоцімск) і Р122 (Магілёў - Чэрыкаў - Касцюковічы).

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Чэрвень

Першае пісьмовае згадванне пра Чэрыкаў датуецца 1460 г. У пачатку XVII ст. Чэрыкаў атрымаў статус горада, а ўжо ў 1641 г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза дараваў гораду Магдэбургскае права і герб. З сярэдзіны XVII да пачатку XVIII стст. Чэрыкаў і яго наваколлі моцна папакутавалі ад шматлікіх ваенных дзеянняў, якія вяліся на тэрыторыі раёна.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Чэрыкаў увайшоў у склад Расійскай імперыі ў статусе мястэчка, але ўжо ў 1773 г. і ў 1781 г. Чэрыкаў зноў атрымаў статус горада і новы герб адпаведна. Падчас паўстання 1863—1864 гг. у Чэрыкаве дзейнічаў паўстанцкі атрад Я. Жукоўскага. У канцы XVIII ст. праз Чэрыкаў прайшоў гасцінец Магілёў - Чавусы - Крычаў - Мсціслаў, а ў XIX у. Маскоўска-Варшаўская шаша. Да пачатку XX ст. у горадзе функцыянавала рачная прыстань, праводзіліся конныя кірмашы, працавалі цукровы, вінны, лесапільна-мукамольны заводы, млын.

У 1919 г. паводле пастановы I з'езду КП(б)Б Чэрыкаў увайшоў у склад БССР, але неўзабаве горад, разам з іншымі тэрыторыямі Ўсходняй Беларусі, быў перададзены РСФСР. У 1924 г. Чэрыкаў вярнулі ў склад БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны з 17 ліпеня 1941 па 1 кастрычніка 1943 гг. Чэрыкаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 2002 г. быў зноў зацверджаны гістарычны герб Чэрыкава.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Чэрвень

Чэрыкаўскі край мае багатую і слаўную гісторыю, да якой турысты змогуць дакрануцца наведаўшы горад.

Найстаражытнай славутасцю горада з'яўляецца касцёл у імя Жываначальнай Троіцы, які быў збудаваны ў 1856 г. Касцёл змог захаваць свае першапачатковае аблічча наперакор нялёгкім выпрабаванням, якія яму давялося перажыць за час свайго існавання.

Асаблівую цікавасць для гасцей горада ўяўляе будынак лякарні Чэрыкава (цяпер - аддзяленне хуткай дапамогі цэнтральнай раённай лякарні). Лякарня была пабудавана ў 1898 г. на грошы казны. Аднапавярховы цагляны будынак мае П-вобразную форму з выцягнутым ва ўсю даўжыню будынка калідорам. Першапачаткова ў будынку налічвалася 10 палат для хворых і 6 працэдурных і дапаможных памяшканняў.

У 1990-х гадах дарэвалюцыйнай жылы дом быў пераабсталяваны пад Царкву Раства Багародзіцы.. Сам будынак царквы быў пабудаваны ў Чэрыкаве на мяжы XIX-XX стст.

Будынак Чэрыкаўскага райпо таксама мае незвычайную паўвекавую гісторыю. У перыяд з 1853 па 1936 гг. у будынку размяшчалася турэмная царква, якая затым была пераабсталявана пад бібліятэку. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзілася гестапа.

Наведвальнікаў Чэрыкаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея чакае займальнае пагружэнне ў гісторыю і прыроду Чэрыкаўскага краю.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Чэрвень? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Чэрвень

GPS Google: 53.5705986′ N, 31.3847007′ E