ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Могілкі, пахаванні, капліцы

Могілкі - участак тэрыторыі, прызначаны для пахавання памерлых або іх праху пасля крэмацыі. Пахаванне ў зямлі - старажытны і найбольш распаўсюджаны спосаб пахавання. У хрысціян памерлых хавалі ў катакомбах, затым у цэрквах; пазней у цэрквах сталі хаваць толькі асабліва выдатных асоб, звычайным жа месцам пахавання служыў царкоўны двор. Да XIV стагоддзя царкоўныя двары служылі амаль адзіным месцам для могілак, але з ростам гарадскога насельніцтва месцаў там ужо не хапала i могiлкi сталі ўладкоўваць на ўскраінах гарадоў. З XVII стагоддзя гарадскія ўлады, зыходзячы з меркаванняў санітарнага характару, сталі забараняць пахаванне памерлых пры цэрквах.

Капліца - невялікая хрысціянская культавая пабудова без спецыяльнага памяшкання для алтара. Уяўляе звычайна асобна стаячы будынак у гарадах, вёсках, на дарогах і могілках. У капліцах чытаюцца малітвы, здзяйсняюцца набажэнствы, вернікі ставяць свечкі перад шануемымі абразамі.