Квэсты
Квэсты – гэта выдатны спосаб цікава і пазнавальна правесці час, заадно праверыўшы сваю інтуіцыю і логіку. Любы квэст уяўляе сабою асобную гісторыю з рознымі галаваломкамі і загадкамі. Усе сюжэты і гульнявыя сітуацыі прыдумляюцца сцэнарыстамі, а дызайнеры, ствараюць непаўторныя і атмасферныя дэкарацыі, якія цалкам пагружаюць ігракоў у рэальнасць квэста. Задача класічнага квэста – абрацца з замкнёнага памяшкання за вызначаную колькасць часу, разгадваючы пры гэтым галаваломкі і вырашаючы задачы з дапамогай незвычайных прадметаў.
Беларускі экскурсійны інтэрнэт-партал Ekskursii.by прапануе наведаць экскурсіі з квэстамі, якія абавязкова будуць цікавыя як дарослым, так і дзецям. Замова квэста магчымы як у рамкахэкскурсійнага тура ці карпаратыўнага мерапрыемства.
-
Квэст «Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў»
Квэст у гульнявой інтэрактыўнай форме знаёміць іграгоў з гісторыяй замка і яго гаспадароў - магутнага роду Радзівілаў. Удзельнікі квэста пабываюць у звычайна недаступных для турыстаў месцах палацавага комплексу: на верхнім паверсе вежы, у падзямеллях і зачыненых пакоях. Дапамагаць прайсці квэст будзе князь Антоній Вільгельм.
Квэст можа быць уключаны ў наступныя экскурсіі: -
Гульня-квэст «У пошуках Невінаватага»
У рамках квэста экскурсанты мюаць выратаваць невінаватага ад несправядлівага пакарання, расчыняючы чараду загадак і галаваломак. Музей стане месцам злачынства, у якім будзе лунаць таемная пакрытая цямрэчай і заблытаная любоўная гісторыя…
Квэст можа быць уключаны ў наступныя экскурсіі: -
Квэст «Гаспадар Лідскага замка»
Шматлікія людзі, пабываўшы ў Лідскім замку, пытаюць: а хто гаспадар Лідскага замка? У гасцей замка ёсць магчымасць паспрабаваць пазнаёміцца са шматлікімі гаспадарамі Лідскага замка ў новым квэсце «Гаспадар Лідскага замка».
Квэст можа быць уключаны ў наступныя экскурсіі: -
Квэст «Клаўстрафобія»
Дзякуючы высокаму ўзроўню арганізацыі і тэхнічнаму абсталяванню, а таксама прадуманаму і захапляльнаму сюжэту, квэсты «Клаўстрафобія» заваявалі прызнанне людзей па ўсім свеце. Задача ўдзельнікаў квэста — абрацца з замкнёнага пакоя за 60 хвілін, выявіўшы пры гэтым схованкі і вырашыўшы ўсе загадкі.
Сумясціць праходжанне квэстаў Вы можаце з экскурсіямі з партала Ekskursii.by -
Антіквэст «Хованкі ў цемры»
Удзельнікам антікэеста неабходна даследаваць горад, пагружаны ў апраметную цемру. Падчас квэста іграгоў чакае сустрэча з рознымі дадатнымі і адмоўнымі персанажамі, удзельнікі павінны будзе прайсці пакоі і тунэлі толькі з дапамогай сваёй інтуіцыі, а таксама дотыкі і нюхі.
Сумясціць праходжанне квэстаў Вы можаце з экскурсіямі з партала Ekskursii.by -
Квэст «Game room»
Займальныя гульні з мудрагелістым сюжэтам і складанымі загадкамі, уплеценымі ў канву дэтэктыўнай гісторыі, прапануе прайсці арганізатар квэстаў Game Room. Падобныя квэсты выдатна падыдуць пачаткоўцам, бо маюць вельмі лагічную і паслядоўную сістэму. Але гэта не робіць гульню лёгкай - дэтэктыўныя квэсты маюць шмат загадак і таямніц, якія неабходна разгадаць.
Сумясціць праходжанне квэстаў Вы можаце з экскурсіямі з партала Ekskursii.by -
Экскурсія-квэст
Гэта захапляльнае падарожжа па гісторыі Беларусі. Удзельнікам трэба будзе аднавіць храналогію гістарычных падзей з дапамогай пісем, зашыфраваных пасланняў і загадак, вырашыць галаваломкі і рэбусы, выканаць разнастайныя заданні.
Сумясціць праходжанне квэстаў Вы можаце з экскурсіямі з партала Ekskursii.by
Атрымаць кансультацыю па арганізацыі экскурсій з квэстам можна наступнымі спосабамі:
- са старонкі Вашай замовы;
- па тэлефоне (+37529) 756-66-65, адправіўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram, Skype;
- па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
- па факсе (+37517) 394-59-09;
- па E-mail - адправіць паведамленне >>
Калі сярод прапанаваных варыянтаў Вы не знайшлі патрэбнага, вышліце нам заяўку на арганізацыю экскурсіі, пазначце Вашы пажаданні да паездкі, на працягу 24 гадзін нашы спецыялісты вышлюць Вам прапановы.