ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Легенда "Цэнтральны сквер"

Першы грамадскі туалет Мінска быў пабудаваны ў 1912 годзе ў Аляксандраўскім скверы і ўяўляе малую архітэктурную форму ў стылі «ампір». Распавядаюць, што больш за сто гадоў таму нейкі багацей замовіў маладому архітэктару праект загараднай сядзібы, а пасля трохі падмануў яго пры разліку. Змагацца з уплывовым і прагным заказчыкам рамеснік не стаў, але крыўду не забыў. Калі дом багацея быў ужо пабудаваны, а майстар атрымаў ад гарадскіх уладаў заказ на будаўніцтва прыбіральнага месца, туалет стаў мініяцюрнай копіяй панскага дома. Ніхто з паважаючых сябе гасцей з тых часоў у зганьбаваным доме не з”яўляўся.

Фота - Цэнтральны (Аляксандраўскі) сквер