ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Размяшчэнне: Івацэвічы, Брэсцкая вобласць

16 сакавіка 1993 года Івацэвіцкім райвыканкамам было прынята рашэнне за № 72 аб адкрыцці Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея на базе народнага музея піянера-героя Мікалая Гойшыка. Будынак здадзены ў эксплуатацыю ў 1946 годзе. Першапачаткова была гасцініца. У 20-30 гады ХХ ст. на гэтым месцы быў гатэль Басанзона.У студзені 2009 года будынак перададзены Івацэвіцкаму гісторыка-краязнаўчаму музею. У 1996 годзе Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем Івацэвіцкаму гісторыка-краязнаўчаму музею быў перададзены музейны комплекс “Хаваншчына”. Ён стаў філіялам музея (в.Корачын Жытлінскага с/с). На будынку музея ўсталявана памятная дошка знакамітаму земляку, генералу-лейтэнанту, Герою Савецкага Саюза Мультану М.М. Музей бесперапынна расце, папаўняючы свае калекцыі рарытэтнымі прадметамі. На данны момант асноўны фонд музея налічвае больш за 4 000 прадметаў музейнага значэння. У музеі дзейнічаюць выставы з фондаў музея: Выстава, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне“Салдат вайны не выбірае”, Выстава, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Дзейнічаюць музейна-педагагічныя праграмы “Асновы праваслаўя”, “Хто жыве ў музеі”. Штогод у апошнюю нядзелю мая ў музейным комплексе “Хаваншчына” праводзіцца тэатралізаваная экскурсія-расказ “Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада”, акцыя “Ноч Музеяў”.

Фота - Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

    Графік працы Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

    Адрас 225295, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі раён, г. Івацэвічы, вул. Паштовая, 7 GPS Google: 52.71715′ N, 52.71715′ E