Лунінецкі краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюЛунінецкі раённы краязнаўчы музей заснаваны 1 верасня 1978 г. Пастаянная экспазіцыя адкрыта для наведвальнікаў 17 лютага 1986 г. У 1997 г. музей быў зачынены на рэканструкцыю, пасля якой на першым паверсе дзейнічае выставачная зала. 18 мая 2007 г. у Міжнародны дзень музеяў ўрачыста адкрылася новая экспазіцыя, якая месцілася ў пяці залах. Экспазіцыя музея прадстаўлена прадметамі, якія распавядаюць аб гісторыю горада і раёна. Частка экспазіцыі прысвечана этнаграфіі, частка - будаўніцтву на Палессе жалезнай дарогі. У асобных залах прадстаўлены экспанаты перыяду 1921 - 1939 гг, Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага перыяду, сучаснасці. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 170 м2. Агульная колькасць музейных прадметаў 13 268, з іх прадметаў асноўнага фонду 10 368, навукова-дапаможнага 2900 прадметаў. Да найбольш значных калекцый музея адносяцца калекцыі этнаграфіі, нумізматыкі. Супрацоўнікамі музея праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі, выязныя праграмы, выставы.
Экспазіцыі - Лунінецкі краязнаўчы музей
- друкаваныя выданні
- прадметы побыту і этнаграфіі калекцыя прысвечана традыцыйным заняткамі жыхароў Лунінеччыны на мяжы XIX - XX стст. Прадстаўлены прылады працы і прадметы побыту, якія знаёмяць з побытам, матэрыяльнай і духоўнай культурай насельніцтва.
- жывапіс
- фотадакументы
- дакументы
- нумізматыка
- археалогія
Графік працы Лунінецкі краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак