Бягомльскі музей Народнай Славы
Замовіць экскурсіюБягомльскі музей Народнай Славы створаны па рашэнні ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР 17 красавіка 1968 г.. У мая 1970 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музея, прымеркаванае да 25-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З 1985 года музей размяшчаўся ў будынку канца XIX стагоддзя, які належыў памешчыку І.Г. Булгаку. Музей мае філіял - Мемарыяльны комплекс "Шунеўка", створаны на месцы спалення вёскі з яе жыхарамі ў 1967 - 1983 гг. Музей размешчаны ў будынку агульнай плошчай 520 м2 і ўключае ў сябе 8 пастаянных экспазіцый і 1 часовую. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 17947, з іх асноўнага фонду 14261, навукова-дапаможнага - 3686.
З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі 1 раз у год праходзіць Міжнародны дзень музеяў, тэматыка якога кожны год мяняецца. Па дамоўленасці праводзіцца цыкл лекцый "Арміі свету" - знаёмяць з самымі вядомымі войскамі свету, іх тактыкай, узбраеннем и г.д., лекцыя "Традыцыйныя абрады і звычаі беларусаў" прысвечаная розным каляндарным абрадам і іх ролі ў жыцці чалавека. Навукова-даследчая дзейнасць музея накіравана на вывучэнне падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, біяграфій ураджэнцаў раёна, якія вызначыліся ў розных сферах жыццядзейнасці. Вывучаецца гісторыка-культурная спадчына раёна.
Заўвага: у другую сераду кожнага месяца і святочныя дні уваход вольны.
Фота - Бягомльскі музей Народнай Славы
Экспазіцыі - Бягомльскі музей Народнай Славы
- ”Гісторыя краю з старажытнасці да пачатку XX ст. Этнаграфія” у сваю калекцыю ўключае прадметы археалогіі, побыту, кераміку, прылады працы. Усяго налічваецца 78 экспанатаў. Экспазіцыя распавядае аб асноўных гістарычных падзеях, якія адбываліся на землях краю, пра жыццё на гэтых тэрыторыях з дапамогай аўтэнтычных музейных прадметаў (прылады працы, адзенне, мэбля).
- ”Гісторыя савецкага народа” налічвае 23 экспаната: дакументы, друкаваныя выданні, скульптуры, жывапіс, якія распавядаю аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі, яе удзельніках - ураджэнцаў раёна, аб двух інтэрвенцыя. У экспазіцыі знайшлі адлюстраванне асноўныя падзеі ў культурным жыцці (20 гг. ХХ ст.) краіны.
- ”Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі” сваёй экспазіцыяй (баністыка, дакументы, друкаваныя выданні) знаёміць з цяжкасцямі аднаўлення народнай гаспадаркі, героямі працоўнага фронту, якія працавалі на будаўніцтве БАМа. Надаецца ўвага развіццю культуры і літаратуры.
- ”Пачатак і асноўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны” ўключае ў сою калекцыю 25 экспанатаў з дакументаў, рэчаў, узнагарод і зброі тых часоў. Экспазіцыя прысвечана пачатку Вялікай Айчыннай вайны і тым, хто прымалі удзел у абароне Брэсцкай крэпасці, бітвах пад Масквой, Сталінградам і на Курскай дузе. "Фарміраванню Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны" ўключае 152 экспаната (дакументы, друкаваныя выданні, зброі, рэчы), у тым ліку панараму "Падземны шпіталь, манты самалёта". Экспазіцыя распавядае аб фарміраванні барысаўскі-Бягомльскай партызанскай зоны, побыце партызан, дзейнасці Бягомльскага аэрадрома з падземным шпіталем і аб друкаванай дзейнасці брыгады "Жалязняк". "Вызваленне раёна ад захопнікаў" акрамя 53 экспанатаў мае дыяраму "Пераправа праз Бярэзіну", экспануе бюсты землякоў - Герояў Савецкага саюза, рэчы і фатаздымкі ветэранаў 277 і 306 СД, якія вызвалялі Докшыцкі раён.
- ”Зараджэння партызанскага руху ў раёне” налічвае 86 экспанатаў, сярод якіх найбольш каштоўнымі з'яўляюцца дакументы, рэчы, скульптуры, ваенная рыштункі і прылады. Экспазіцыя распавядае пра арганізацыю падполля і абразаванні партызанскай брыгады "Жалязняк", асноўных яе аперацыях у 1941-1942 гг., камісара С.С. Манковіч і камбрыга І.Ф. Ціткова
Графік працы Бягомльскі музей Народнай Славы
- Адміністрацыя 09:00 - 17:00 выхадныя нядзеля, панядзелак
- Каса 09:00 - 17:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак