Добрушскі раённы краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюРашэнне аб адкрыцці раённага краязнаўчага музея ў Добрушы было прынята ў сувязі з Рэгіянальнай праграмай развіцця культуры Добрушскага раёна на 2000 - 2015 гг. Для гэтых мэтаў быў выдзелены будынак, помнік архітэктуры пачатку XX ст., пабудаваны на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч, як школа для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў.
У канцы 2002 года былі пачаты работы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка. 5 чэрвеня 2005 г. пры ўдзеле групы дэпутатаў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй В.М. Здановічам адбылося ўрачыстае адкрыццё музея. 26 ліпеня 2006 г. Рашэннем Добрушскага раённага выканаўчага камітэта музей атрымаў статус юрыдычнай асобы, "Установа Добрушскі раённы краязнаўчы музей"
Музей складаецца з аднаго галаўнога будынку, дэманстрацыйная плошча залаў якога складае 263 м2. Колькасць пастаянных экспазіцый у музеі: 5, часовых/перасоўных экспазіцый: 2. Агульная колькасць музейных прадметаў: 6909, з іх асноўнага фонду: 5011, навукова-дапаможнага: 1898.
Музей штогод прымае ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах: "Мядовы спас", выступ клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, а таксама арганізуе правядзенне экскурсій па гораду Добрушу і раёну. На свята мёду праходзяць выставы народных майстроў Гомельскай, Чарнігаўскай, Бранскай абласцей, вядучых прадпрыемстваў горада і раёна, выступ народных калектываў, арганізацыя кірмашоў. Падчас правядзення ваенна-гістарычнай рэканструкцыі можна убачыць рыцарскія турніры, старадаўнія танцы, сярэднявечныя рытуалы, абрады і многае іншае. Экскурсіі па гораду Добрушу і раёну праводзяцца па трох маршрутах: "Малое залатое кальцо Гомельшчыны", "Святы Праведны Іаан Кармянскі", "Грамадзянская архітэктура і культавае дойлідства Добрушскага раёна". У музеі можна набыць сувенірную прадукцыю: вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Добрушскіх майстроў разьбяроў і майстроў бісерапляцення.
Фота - Добрушскі раённы краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Добрушскі раённы краязнаўчы музей
- Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна Ланкастэрскія школы, царкоўна-парафіяльныя школы, знакамітыя землякі-педагогі І. Шамякін і Т. Кісялёў, Заслужаныя настаўнікi.
- Этнаграфічная спадчына Гомельшчыны: рэгіянальныя асаблівасці Народныя касцюмы, прадметы побыту, культура, звычаі і традыцыі.
- Добрушскі край. Гісторыя ўзнікнення і станаўлення. Рамесныя вытворчасці, пісчапаперная фабрыка князёў Паскевічаў, працоўныя дынастыі.
- Добрушчына партызанская Падпольны рух, макет партызанскай зямлянкі, героі Добрушскай зямлі, удзельнікі лакальных канфліктаў (воіны-інтэрнацыяналісты), макет аэрадрома.
- Добрушскі фарфор Развіццё вытворчасці парцалянавых вырабаў, дынастыі мастакоў.
- Галерэя Уладзіміра Пракапцова Мастацкія творы беларускіх і замежных аўтараў.
Графік працы Добрушскі раённы краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 08:30 - 17:30 выхадныя нядзеля
- Каса 08:30 - 17:30 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 08:30 - 17:30 выхадныя панядзелак