ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Дом-музей дзеда Талаша

Замовіць экскурсію
Тып: Гістарычны Выставачныя экспазіцыі: 2 Размяшчэнне: Петрыкаў, Гомельская вобласць

Рашэнне аб стварэнні Дома-музея дзеда Талаша было прынята 26 ліпеня 1988 г. Петрыкаўскім райвыканкамам. 7 лістапада 1989 года музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Музей размясціўся ў д.Наваселкі, на сядзібе славутага беларускага партызана Васіля Ісакавіча Талаша (дзеда Талаша). Музейны комплекс уключае ў сябе два дома: "малы дом", у якім жыў Талаш з сям'ёй да польскай акупацыі (быў спалены палякамі ў 1920 годзе, узведзены нанова), "вялікі дом", пабудаваны Талашом і яго сынамі пасля грамадзянскай вайны, хлеў і склеп. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 63 м2. Дзейнічаюць 2 пастаянныя экспазіцыі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 885, з іх асноўнага фонду 516, навукова-дапаможнага 369 прадметаў.

Фота - Дом-музей дзеда Талаша

    Экспазіцыі - Дом-музей дзеда Талаша

    1. ”Сялянская хата канца XIX - пачатку-XX стст.” прадстаўлены прадметы побыту і прылады сялянскай працы.
    2. ”Партызанскі рух на Петрыкаўщыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны” у экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы, фатаграфіі родных і блізкіх, аднавяскоўцаў і паплечнікаў Талаша, дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

    Графік працы Дом-музей дзеда Талаша

    Размяшчэнне на карце - Дом-музей дзеда Талаша

    Адрас 247940, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, в.Навасёлкі GPS Google: 52.139672′ N, 52.139672′ E