Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюХойніцкі раённы краязнаўчы музей адкрыты 25 лістапада 1982 г. на грамадскіх пачатках па рашэнні раённага выканаўчага камітэта. Пад музей быў выдзелены будынак былой канторы спажывецкага грамадства. У 1993 годзе музей перанеслі ў будынак былой бібліятэкі. 5 верасня 2010 г, у сувязі з святкаваннем Дня беларускага пісьменства, адбылося адкрыццё новай экспазіцыі музея ў рэканструяваным гістарычным будынку - сядзібным доме Аўраамавых. Філіял Хойніцкага раённага краязнаўчага музея - Дом-музей І.П. Мележа ў в Глінішча, з'яўляецца структурным падраздзяленнем аддзела культуры Хойніцкага райвыканкама. У снежні 2004 года па шматлікіх просьбах перасяленцаў і ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС было прынята рашэнне Хойніцкага райвыканкаму «Аб стварэнні музея "Трагедыя Чарнобыля"» у аграгарадку "Судкова". У 2012 годзе ў выніку рэарганізацыі ў склад музея на правах асобнай экспазіцыі увайшоў музей "Трагедыя Чарнобыля".
Музей размешчаны ў адным будынку дэманстрацыйнай плошчай залаў 488,22 кв. м. з двума пастаяннымі экспазіцыямі. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 4864, з іх асноўнага фонду - 3464, навукова-дапаможнага - 1400. З культурна-масавых мерапрыемстваў у музеі праводзяцца: урокі мужнасці "Ва славу Айчыны» - да Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл РБ (Сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны), у красавіку ў сектары «трагедыя Чарнобыля» праходзіць вусны часопіс «Жыве памяць пра герояў ў нашых сэрцах», сустрэча школьнікаў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны - да Дня Перамогі, у маі праводзіцца акцыя «Ноч музея».
Фота - Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
Экспазіцыі - Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
- калекцыі нумізматыка, баністыкі, фалерыстыка, прадметы побыту і этнаграфіі, фотадакументы, дакументы, асабістыя рэчы удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Графік працы Хойніцкі раённы краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак