Свіслацкі гістрорыка-краязнаўчы музей
Замовіць экскурсіюСвіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907 г. Першапачаткова гэта была карчма, пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. 12 красавіка 1976 года у г.п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей. Экспазіцыя пачала працаваць 24 жніўня 1979 года. Першым дырэктарам музея з 1976 па 1980 гг. быў Кушалевіч Яўген Францавіч
Агульная плошча музея 297 м2, плошча экспазіцыі складае 189 м2, выставачная плошча – 40 м2, фондасховішча – 19 м2. агульная колькасць музейных прадметаў 11 699 адзінак. Колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 7, 5 тыс. адзінак, навукова-дапаможнага – больш 4 тыс. адзінак. Дзейнічае 3 экспазіцыйных зала і 1 часовая экспазіцыя.
У музеі арганізаваны выставы рознай тэматыкі, лекцыі ("Беларускія народныя традыцыі, святы і абрады", "Беларускае народнае ткацтва", "Ручнік у побыце і абрадах беларусаў", "Іх іменамі названы вуліцы горада", Свіслач – старажытны беларускі горад", "Свіслаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны", "Віктар Каліноўскі: старонкі жыцця", "Помнікі ратнай славы" "Жанчыны ў салдацкіх шынялях"), музейна-педагагічнывя заняткі: "Гісторыя ганчарства на Свіслаччыне", "Падарожжа ў мінулае".
Экспазіцыі - Свіслацкі гістрорыка-краязнаўчы музей
- ”Вялікая Айчынная вайна” у экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкамі, дакументамі, прадметы, зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны.
- “Свіслацкі кірмаш” экспазіцыя прысвечана традыцыі культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў.
- Ваенна-гістарычная экспазіція прысвечана ваенным дзеянням, якія адбываліся на тэрыторыі края ў розныя перыяды гісторыі: вайна 1812 г., паўстанне 1863-1864 гг., Першая сусветная война. Тэмы раскрыты фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі, зброяй тых часоў. У экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” змешчаны матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай войны, сведках ваенных гадоў, вайсковых злучэннях і часцях, якія удзельнічалі ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанах і падпольшчыках, стварыўшых супраціўленне на часова акупаванай тэрыторыі. пісьмы, дакументы, узнагароды, сямейныя рэліквіі ваенных гадоў.
- Белавежская пушча экспазіцыя музея адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца пудзела жывёл і птушак.
- Археалогія экспануюцца знойдзеныя на тэрыторыі раёна каменныя прылады працы: скрабкі, рубіла, сякеры, матыгі; муляжы жалезных прылад працы і керамічнага посуду.
- Зменная выставачная зала працуе з жніўня 2009 года ў музеі выстава. Кожны месяц музей наведвальнікі знаемяцца з новай выставай.
- Падзеі і людзі прысвечана гісторыі рода Тышкевічаў. Экспануецца макет Свіслачы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў, рэканструяванай Вікенціям Тышкевічам з “гасцінным дваром”, “гімназіяй”, “тэатрам”, “звярынцам”, “паркам”, “гандлёвай плошчай”.
- Дакументы У зале прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі – Свіслацкай гімназіі, якая была адчынена ў 1805 г. на сродкі і пры дапамозе графа Вікенція Тышкевіча. Знакамітыя выпускнікі гімназіі: Напалеон Орда, Віктар Гельтман, Восіп Кавалеўскі, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і інш.
Графік працы Свіслацкі гістрорыка-краязнаўчы музей
- Адміністрацыя 8.00 - 17.00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 8.00 - 17.00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 8.00 - 17.00 выхадныя панядзелак