ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію
Тып: Краязнаўчы Размяшчэнне: Асіповічы, Магілёўская вобласць

Пастанова аб заснаванні Асіповіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея была прынята 29 студзеня 1999 г. Рашэньнем № 3/39 Асіповіцкага райвыканкама. Доўгі час музей не меў свайго будынка, таму супрацоўнікі займаліся зборам калекцый і рабілі перасоўныя выставы. Будынак атрымалі толькі ў канцы 2012 года. У цяперашні час ідзе афармленне залаў, стварэнне экспазіцый. Да канца 2013 года плануецца адкрыць залы «Археалогія» і «Этнаграфія і побыт. Вяселле». Агульная колькасць музейных прадметаў складае 6214, з іх асноўнага фонду - 6100, навукова-дапаможнага - 114. Усе прадметы прадстаўлены ў 1 пастаяннай і ў 1 часовай перасоўнай экспазіцыях. У дзвюх выставачных залах экспануюцца 37 карцін мастака і 23 графічныя работы. З фондаў музея сфарміраваны выставы «Святло праваслаўнай іконы», «Галерэя герояў Вялікай Айчыннай вайны». У асобным будынку дзейнічае галерэя Народнага мастака Беларусі В.І.Сцельмашонка, адкрытая 1 сьнежня 2006 г. (вул. Рабоча-Сялянская, 20). У галерэі ў 2014 годзе плануецца адкрыць пастаянную экспазіцыю (5 залаў), дзе будуць прадстаўлены рарытэтныя прадметы, якія належалі сям'і Дараган (памешчыкі, якія валодалі землямі ў Асіповіцкім раёне. Па іх ініцыятыве была пабудавана асобная ж / д галінка).

З культурна-масавых мерапрыемстваў па запісу ў музеі праводзяцца заняткі («Мой родны горад», «Птушыны базар») і лекцыі з выкарыстаннем мультымедыя («Музей гісторыі шакаладу», «Незвычайныя музеі свету», «Светлае свята Вялікадня», «Дзень святога Валянціна»).

Фота - Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

    Графік працы Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

    Адрас 213765, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул. Інтэрнацыянальная, 48 GPS Google: 53.302057′ N, 53.302057′ E